Грамадства11

Вернікі просяць біскупа, каб ён аднавіў Завальнюка на пасадзе пробашча Чырвонага касцёла

Каталіцкія вернікі просяць аднавіць ксяндза Уладзіслава Завальнюка на пасадзе пробашча сталічнай парафіі св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце на парафіяльным сайце, адрасаваным да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Уладзіслаў Завальнюк. Фота з сацсетак

Вернікі адзначаюць, што мы цяпер «жывём у часы ганенняў Каталіцкага касцёла», таму ўсім няпроста, у тым ліку і арцыбіскупу Станеўскаму. Але Завальнюк, паводле аўтараў ліста, 50 гадоў «нястомна і шчыра служыў Госпаду і людзям у розныя часы», прытым з іх больш за 40 гадоў — у Беларусі. Не заўсёды гэта адбывалася ў добрых умовах, але айцец Уладзіслаў ніколі не скардзіўся.

«Таму нам вельмі цяжка паверыць, што пробашч прасіў аб звальненні, і таму мы вельмі занепакоеныя далейшым лёсам сапраўды вялікага святара, — гаворыцца ў лісце. — Раней мы ніколі не чулі, каб на нашых тэрыторыях святароў, якія маюць паўнату сіл, звальнялі на пенсію, але кожны святар служыў, пакуль меў фізічныя сілы. Няўжо зараз ў нашай архідыяцэзіі так многа ці дастаткова святароў, што прымаюцца такія рашэнні».

Парафіяне выказалі спадзеў на тое, што Станеўскі паспрыяе вяртанню вернікам Чырвонага касцёла і ксяндза Завальнюка.

Акрамя таго, вернікі з парафіі святога Сымона і Алены ў асобным лісце просяць апублікаваць прашэнне Завальнюка аб адстаўцы.

«Калі ён яго напісаў, тады надзея ў нас застаецца толькі на вас, Ваша Экселенцыя, — адзначана ў дакуменце. — Мы жадаем прасіць вас і верым, што вы зможаце пераканаць кс. прэлата Уладзіслава Завальнюка забраць сваё прашэнне аб адстаўцы і застацца са сваёй паствай, гэта значыць з намі. Упэўненыя, што вы таксама да глыбіні душы засмучаныя гэтай акалічнасцю і таксама прасілі яго не сыходзіць».

Калі ж Завальнюка ўсё ж «не атрымаецца пераканаць», то вернікі просяць, каб святар прынамсі сам публічна заявіў пра сваё пакіданне пасады.

26 ліпеня Мінска-Магілёўская архідыяцэзія абвясціла, што арцыбіскуп Станеўскі задаволіў прашэнне Завальнюка аб звальненні ў сувязі з дасягненнем 75-годдзя. На месца святара, які служыў у гэтым касцёле больш за 30 гадоў, прызначылі ксяндза Франца Рудзя.

Каментары1

  • Байдэн Стары
    28.07.2024
    Ў мяне на бягучай кантракт да заканчэньне году, не пралянгавалі.
    А так я нат дасьведчанейшы за вашага пробажча, мне 81 гадоў. Магу з першага студзеня падмяніць

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі52

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі52

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць