Грамадства2525

Пры ўездзе ў Беларусь смартфоны людзей падносяць да дзіўнай прылады. Што гэта?

Расказваем, як гэта можа працаваць і якія тут магчымасці ў сілавікоў.

Калаж «Нашай Нівы»

Што адбылося?

Чытач «Нашай Нівы» расказаў нам, што пры вяртанні яго сяброўкі ў Беларусь на мяжы, акрамя стандартнага апытання, адбылася дзіўная рэч. Сілавікі папрасілі яе разблакаваць тэлефон і падносілі той «да нейкай прылады, падобнай да планшэта». Яго там трымалі нейкі час. Прылада выдавала нейкія гукі. Пасля чалавека адпусцілі без пытанняў.

Сяброўка, прычым, у 2020-м нідзе не ўдзельнічала. Таму была вельмі здзіўленая тым, што адбылося.

Што гэта можа быць за прылада?

«Кіберпартызаны» ды ініцыятыва Cyberbeaver сказалі «Нашай Ніве», што не ведаюць, якая гэта можа быць прылада.

Яны раяць пасля такога надгляду праверыць адкрытыя сесіі, памяняць паролі, скінуць смартфон да заводскіх наладаў. 

Мы самі ў «Нашай Ніве» пасля кансультацый з экспертамі схіліліся да такога тлумачэння. Прылады, якія счытваюць звесткі са смартфонаў бескантактна (праз Bluetooth) і выглядаюць як планшэты, існуюць даўно. Напрыклад, Logiccube F-Callxtract або Cellebrite UFED. Гэта вядомыя прылады ад вялікіх заходніх кампаніяў, якімі беларускія спецслужбы маглі валодаць даўно, або нейкія іх аналагі, напрыклад, з Кітая.

Нам цяжка меркаваць, пра якую мадэль і марку прылады можа ісці гаворка, але разблакаваны тэлефон, да якога не падключаюць кабеля, гэткі ж уразлівы, як калі да яго нешта падключаюць — у сучасным свеце існуе шмат бесправадных інтэрфейсаў, якія даюць вялікія магчымасці. Самыя папулярныя з іх — Bluetooth і WiFi.

Такім чынам сілавікі могуць спрашчаць сабе працу — трэба мець толькі прыладу-планшэт без дадатковых кабеляў і дзесяць хвілінаў часу, каб паглядзець тое, што іх цікавіць.

Напрыклад, спампаваць кантактную кнігу, перапісаць IMEI, IMSI (ідэнтыфікатар абанента, запісаны на сім-карту) і ICCID (унікальны нумар сім-карты), усе чэкі банкаўскай праграмы, мэйлы або паведамленні ў мэсэнджарах у тэкставым выглядзе.

Cellbrite таксама заяўляе, што яго прылада можа скапіяваць сім-карту, якая стаіць у смартфоне, нават без пін-кода, але мы не можам гэта праверыць. У афіцыйным дапаможніку няма адказу.

Тэарэтычна гэтак жа можна і ўсталяваць нешта ў смартфон, але такіх прыкладаў на рынку мы не адшукалі.

Любая інфармацыя на гэтую тэму важная для бяспекі беларусаў. Таму, калі вы нешта ведаеце больш, калі сутыкаліся з такім ці наступствамі гэтага, пішыце рэдактару ў @nn_editor або на пошту [email protected]. Ці ў прыват тым рэдактарам і журналістам «НН», якіх ведаеце асабіста.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • па айпі, але айпі можна схаваць
    01.08.2024
    Раней рэдактару можна было пісаць проста праз сайт. А цяпер трэба свяціць тэлеграм ці мэйл. А дзе гарантыя, што на тым канцы провада няма шпіка?
  • Аер
    01.08.2024
    > Што гэта
    "мы не ведаем што гэта, калі б ведалі"...

    Божачкі. Ды гэта ўсё што заўгодна. Калі вы разблакуеце смартфон - вы даеце ПОЎНЫ доступ да ўсяго што на ім ёсьць. І там ужо няма розьніцы "што гэта". Больш таго - ніхто не гарантуе што калі не разблакаваць смартфон - фсб/кгб не зможа адтуль нічога вычытаць (праз уразьлівасьці напрыклад, можна пачакаць 2 гады і ваш бяспечны смартфон стане ... адкрытым для каго заўгодна). Увогуле смартфоны гэта адна з самых небяспечных рэчаў. Толькі да беларусаў вельмі-вельмі павольна даходзіць... праз сьмерці і пасадкі. Напэўна яшчэ 30 год трэба будзе каб уцямілі што не трэба сядзець у ФСБшным тэлеграме... Не трэба сядзець у ВК/АК і што не купіш у БССР прыладу якая бяспечная. І не прывязеш.
  • Краткий пересказ статьи
    01.08.2024
    Страшно, очень страшно, мы не знаем что это такое, если бы мы знали, что это такое, но мы не знаем, что это такое

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў31

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў31

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць