Грамадства2525

Экс-намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі стварыў Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва

Абвяшчаецца, што Агенцтва адкрытае для партнёрства з рознымі беларускімі і міжнароднымі ўдзельнікамі.

Валер Кавалеўскі і Кірыл Данько. Фота: твітар В. Кавалеўскага

«Сёння мы абвяшчаем пра пачатак дзейнасці Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва для дасягнення інтэграцыі незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі ў склад еўраатлантычнай супольнасці», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Па яго словах АЕС з'яўляецца незалежнай, нацэленай на вынік камандай з экспертызай у галіне міжнародных адносін і камунікацый.

«Мы будзем працаваць з урадамі, міжнароднымі арганізацыямі, дэмакратычным рухам, аналітычнай супольнасцю і СМІ. Мы базуемся ў Варшаве і дзейнічаем у розных краінах», — зазначае экс-намеснік Святланы Ціханоўскай.

«Мэты і задачы АЕС з'яўляюцца актуальнымі і складанымі і патрабуюць сумесных намаганняў на ўсіх этапах. З гэтай мэтай Агенцтва адкрытае для партнёрства з рознымі беларускімі і міжнароднымі ўдзельнікамі», — дадаў ён.

Валер Кавалеўскі названы выканаўчым дырэктарам АЕС, дарадцам па замежнай палітыцы з'яўляецца Антон Пянькоўскі, Кірыл Данько — дырэктарам па камунікацыях.

***

Валер Кавалеўскі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце быў намеснікам Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах. Ён пакінуў Кабінет у канцы чэрвеня.

Каментары25

  • Грантасос
    01.08.2024
    Настаў час фэйкавых структур.
    Каб фондам галаву дурыць?
  • Kub
    01.08.2024
    Вось і яна - "новая апазіцыя". Як жа Валера крытыкаваў "старую" за адсутнасць вынікаў працы, а сам - заваліў праэкт Пашпарт, патусаваў па замежжы, напрацаваў кантакты і... стварыў сабе канторку "Рога и копыта"....

    Сапраўдны лукашэнкаўскі дыпламат.
  • Peter
    01.08.2024
    Хто наступны?, maem CYRK.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць