Грамадства1111

Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай

«Святлана Ціханоўская павінна мець побач з сабою тых людзей, якія цалкам падзяляюць яе падыходы».

Valery Kavaleuski Валерый Кавалеўскі Валерий Ковалевский
Валерый Кавалеўскі. Скрын відэа: dwbelarus / YouTube

Прычыны свайго сыходу з Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі патлумачыў у эфіры ютуб-канала «DW Беларусь». Па словах ужо былога прадстаўніка па замежных Кабінета, асноўным стала тое, што

«ў першую чаргу неабходна думаць аб тым, як працаваць на Беларусь, як працаваць з беларусамі як за межамі краіны, так і ўнутры яе».

Па словах палітыка, цяпер у дэмакратычным руху відавочны выразны акцэнт на міжнародную працу:

«Іронія заключаецца ў тым, што гэта і мая адказнасць таксама. І я павінен быць зацікаўлены ў тым, каб фокус на міжнароднай дзейнасці быў вышэйшы. Але я лічу, што з-за таго, што змены ў Беларусі магчымы толькі рукамі, сэрцамі і намаганнямі беларусаў, то галоўнае намаганне дэмакратычнага руху павінна быць накіравана менавіта на работу з беларусамі».

Па словах Кавалеўскага, у Кабінеце ён у тым ліку выступаў з прапановамі па ўнутрыпалітычнай рабоце.

«Нешта знайшло прыняцце, нешта не. У рэшце рэшт я лічу, што кіраўнік Кабінета і лідар беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская павінна мець побач з сабою тых людзей, якія цалкам падзяляюць яе падыходы. Таму я прыйшоў да такога рашэння».

Кавалеўскі запэўніў, што яго сыход ніяк не звязаны з расследаваннем Беларускага расследавальніцкага цэнтра аб тым, што кампанія, якая прапаноўвала паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі. 

«Калі гаварыць аб тым, што менавіта адсутнасць выразнага прагрэсу ў пашпартным праекце магла стаць прычынай майго сыходу, то безумоўна не»,

— дадаў Кавалеўскі.

Каментары11

  • Кавалеўскі
    01.07.2024
    А што кампанія, якая прапаноўвала паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі, мне да аднаго месца
  • Прыгажуня Зарэцкая
    01.07.2024
    Пойдзе да мяне дырэктарам паветраачышчальнага стартапу. Зялёнае працоўнае месца (сядзячае) нумар раз
  • Боту
    02.07.2024
    бот, пішы ад свайго імені

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць