Свет99

Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны

На першай прэс-канферэнцыі вызваленых у выніку абмену расійскіх экс-палітзняволеных адзін з лідараў расійскай апазіцыі Ілья Яшын, які адбываў у калоніі прысуджаны яму тэрмін у 8,5 года, заявіў, што ягоны ўдзел у абмене адбыўся супраць ягонай волі і што яго фактычна не вызвалілі, 

Ілья Яшын паказвае сваю заяву

Яшын падкрэсліў, што асабіста ён змагаўся за сваё права застацца ў Расіі, гэта значыць у калоніі. Ён катэгарычна адмовіўся ад прашэння аб памілаванні ў Пуціна.

«Я не буду прасіць літасці ў чалавека, які і пасадзіў мяне ў турму», — заявіў ён і расказаў, як яго да гэтага схілялі.

«На наступны дзень да мяне прыехала кіраўніцтва ўпраўлення ФСВП Смаленскай вобласці і таксама працягнулі мяне ўгаворваць, што я павінен напісаць прашэнне аб памілаванні. Гэта выглядала дзіўна і дало намёкі, што пачалася нейкая дыпламатычная гульня. Але я сказаў, што ніколі не буду прасіць міласціны ў забойцы і тырана, у чалавека, якога я лічу ворагам сваёй краіны», — сказаў Яшын.

Ён паказаў сваю заяву, напісаную на імя начальніка Ляфортаўскага ізалятара, куды Яшына перавезлі, у якой гаварылася:

«Канстытуцыя Расіі забараняе высылку з Расіі грамадзян РФ без іх згоды. З'яўляючыся грамадзянінам РФ, гэтым заяўляю, што я не даю згоду на высылку з Расіі. Настойваю на сваім законным праве заставацца на тэрыторыі краіны, у якой я нарадзіўся».

Таму ён лічыць, што 1 жніўня быў не вызвалены, а выдвараны з Расіі. І цяпер больш за ўсё яму хочацца вярнуцца дадому. Прытым нават збіраўся нібыта гэта зрабіць проста з Турцыі, але разумеў, што ў такім выпадку шанцы на далейшыя абмены палітвязнямі рэзка скароцяцца, і не стаў шкодзіць іншым людзям.

Каментары9

  • Верните взад
    02.08.2024
    Ещё одна Колесникова.
  • Поребрик
    02.08.2024
    Даже путин не считает "хороших руzzких" угрозой для себя.
  • Братка, пастой, куды спяшыш...
    02.08.2024
    Вернешся, калі здохне псіна. Не так шмат засталося.

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?24

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць