Грамадства88

Украінскі палітолаг у трох словах патлумачыў, якімі бачыць беларусаў

Дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда даў сваё азначэнне беларускай ідэнтычнасці.

Пра гэта ён расказаў на канферэнцыі «Новая Беларусь».

Яўген Магда звярнуў увагу, што трыяда «Армія, мова, вера», якая была ва Украіне пасля «Рэвалюцыі годнасці» 2014 года, шмат у чым дапамагла ў 2022-м у змаганні з расійскай агрэсіяй.

Палітолаг выказаў думку, што беларусам, якія знаходзяцца на этапе фарміравання палітычнай нацыі, таксама неабходна шукаць тое, што іх найбольш вызначае. Сам жа ён для нас бачыць трыяду: «Мір, Еўропа, веды».

Гэта значыць, што беларусаў могуць успрымаць як мірных, адукаваных еўрапейцаў.

Яўген Магда. Фота: асабісты альбом Яўгена Магды

«Я спадзяюся, што Украіна і Беларусь будуць здольныя не заставацца часткай «трыадзінага славянскага народа», а стаць здвоеным, як у баскетболе, антыімперскім цэнтрам», — заўважыў Магда.

Ён бачыць дзве мэтавыя аўдыторыі, якія могуць быць агентамі перамен у нашай краіне — гэта моладзь і сярэдні клас.

Каментары8

  • мясцовы2
    05.08.2024
    "Армія, мова, веды" - вось мусіць быць нашым гаслам у бліжэйшай будучыні, а не нешта там пра мір, які нас толькі забівае
  • Пітэр Пэн
    06.08.2024
    Пра "здвоены антыімперскі цэнтр" смешна сказаў. Па-першае, беларуская памяркоўнасць выключае ўсякія "анты-". Па-другое, столькі адэптаў саўка, як у Беларусі, не засталося нідзе. Карацей, узровень прафесіяналізму гэтага палітолага выклікае пытаннечкі.
  • Хмм
    06.08.2024
    Пітэр Пэн, у Беларусі даўно ўжо ўсе за незалежную Беларусь, і хто супраць Лукашэнкі, і ябацькі.
    З савецкім сцягам ніхто не ходзіць. Акрамя купкі НОДаўцаў (расейскі рух, беларусаў там няма).
    Ну і яшчэ ёсць група Бондарава-Мірсалімава, дык гэтыя расейкі не столькі за савок, колькі за z-Расею.

    Савок існуе толькі на некаторых дзяржаўных мерапрыемствах, бо падстраіваюцца пад Лукашэнку, які безумоўна адэпт Саўка.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць