Грамадства33

Стаў вядомы прысуд за данаты менеджару фармацэўтычных кампаніяў Сяргею Шэлегу. Ён уражвае

Яму далі болей, чым многім даюць за забойства.

Сяргей Шэлег. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Праваабаронцы звярнулі нашу ўвагу на тое, што стаў вядомы вынік суда над менеджарам фармацэўтычных кампаніяў 63-гадовым Сяргеем Шэлегам.

Прысуд — восем з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Максімальны тэрмін, які яму маглі даць за «фінансаванне тэрарызму» разам з «фінансаваннем экстрэмізму» — дваццаць гадоў калоніі.

За забойства ў Беларусі мінімальны тэрмін — шэсць гадоў калоніі. А калі вы п'яны здзейсніце смяротнае ДТЗ, у якім загіне чалавек, то максімальны прысуд — сем гадоў калоніі.

Сяргей Шэлег атрымаў адзін з найбольшых тэрмінаў за данаты ў Беларусі. Больш за яго атрымаў толькі мінчук Мікалай Васілевіч — 9,5 года калоніі.

Падрабязнасці справы невядомыя, але з прыкладаў вядома, што такія тэрміны даюць за данаты на Узброеныя сілы Украіны або Полк Каліноўскага.

Сяргею Шэлегу 63 гады, і знайсці яго атрымалася ў раскладах судоў дзякуючы праекту DIT.

Шэлег нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Беларусі.

Пасля ўніверсітэта працаваў даследчыкам у Інстытуце гематалогіі ў Мінску, у 1995-м перайшоў у французскую фармакалагічную фірму Rhone-Poulenc Rorer на пасаду менеджара па продажах.

З 2002 па 2005 ён быў дырэктарам па медыцынскай частцы кампаніі Глобалфарма. Пасля перайшоў у кампанію Sanofi-Aventis (цяпер — проста Sanofi) на пасаду дырэктара. На 2022 год мужчына быў кіраўніком кірунку джэнзайм — ён спецыялізуецца на рэдкіх хваробах крыві, анкалогіях, рассеяным склерозе і імуналогіі.

У 2023 годзе Сяргей перайшоў у «Навамедыку». Гэта буйная кампанія, якая займаецца оптавым гандлем фармацэўтычнымі вырабамі, а таксама мае ўласную клініку ў Мінску.

У Сяргея ёсць 10-гадовы сын.

Сяргей захапляецца падарожжамі і аб'ездзіў шмат краін свету.

Суд над ім адбыўся 22 сакавіка 2024 года. Яго абвінавачвалі па трох артыкулах КК — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК), «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2, страціў сілу ў маі 2021) і «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 2 арт. 290-1 КК). Па суме пакаранняў яму маглі прысудзіць да 20 гадоў турмы, прычым мінімальны прысуд — сем гадоў турмы.

Судзіла яго суддзя Настасся Папко. Яна больш за 10 гадоў выносіць палітычныя прысуды, але асабліва актыўна — з 2020 года.

Папко прысудзіла 5 гадоў блогеру Мікалаю Дзядку, 4 гады шматдзетнай маці Вользе Залатар і ад 8 да 15 гадоў шасці фігурантам справы «Буслы ляцяць». Агулам яна асудзіла больш за 30 чалавек на больш чым сотню гадоў калоніі.

Настасся Папко. Фота: «Дзікае паляванне»

5 ліпеня 2024 года адбылася апеляцыя па справе, і прысуд уступіў у сілу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Вангую
    15.08.2024
    Дали общий режим, чтоб стрясти кучу денег и выпустить досрочно.
  • Mario
    15.08.2024
    Вангую, Вам вядомы такія выпадкі? Мяркую, што ў Вас няма нічога ў абарону таго, што напісалі. Затое ёсць інфа, што асуджаны за данаты беларус заплаціў велізарную суму і атрымаў яшчэ вырак. Адкупіцца дазваляюць толькі тым, у каго данат толькі адзін і на невялікую суму.
  • Кловану
    15.08.2024
    Клован, луку трэба бабло (красафцы за дзякуй не працуюць). Лука шукае тых, хто мае бабла. Калі ў цябе ёсць бабло, ты вінаваты толькі ў тым, што цыбулі яно патрэбна. Чытай байку Крылова пра ваўка і ягня.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць53

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць