Свет33

«Планаваў забіць свайго дзядзьку-караля атручаным пярсцёнкам з Расіі». Сталі вядомыя таямніцы галоўнага наследніка трона Саудаўскай Аравіі

Агенцтва Бі-бі-сі сабрала вялікі масіў закрытых даных ад заходніх дыпламатаў і спецслужбаў пра тое, як адзін з самых уплывовых людзей у свеце, наследны прынц Саудаўскай Аравіі Махамед бен Салман, дамогся абсалютнай улады ў каралеўстве, якімі ідэямі і страхамі ён апантаны і колькім з-за гэтага давялося скласці галовы.

Наследны прынц Саудаўскай Аравіі Махамед бен Салман. Фота: Saudi Press Agency via AP

Сабраўшы вялікі масіў даных ад крыніц з заходніх спецслужбаў і дыпламатычных ведамстваў (а таксама ад былых саудаўскіх чыноўнікаў), агенцтва Бі-бі-сі выпусціла фільм, у якім раскрыла раней невядомыя дэталі дзяржаўнага станаўлення наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Махамеда бен Салмана.

Па словах крыніц, першапачаткова ніхто на Захадзе не разглядаў маладога прынца Махамеда ўсур'ёз, бо ён да 2015-2017 гадоў (да атрымання ягоным бацькай Салманам ібн Абдэль-Азіз Аль Саудам тытулу караля) не быў асноўным прэтэндэнтам на трон.

«Ён вырас у адноснай невядомасці, лічыў сабе аўтсайдарам, і ад гэтага дэманстраваў пэўную бязлітаснасць. У каралеўскай сям'і не было прынята караць за дрэнныя паводзіны і дзякуючы гэтаму Махамед у апошнюю чаргу задумваўся аб негатыўных наступствах сваіх рашэнняў. Ён вельмі не любіць, калі яму запярэчваюць», — падзяліўся былы кіраўнік брытанскай службы MI-6 Джон Соерс.

Іншыя крыніцы з ліку саудаўскіх чыноўнікаў адзначылі, што наследны прынц Махамед меў велізарныя амбіцыі і моцную цягу да ўлады, каб ператварыць краіну, зрабіўшы яе больш прагрэсіўнай, тэхналагічна развітай і не такой марудлівай у плане прыняцця палітычных рашэнняў.

У гэтым плане ён быў настолькі нецярплівы, што ў 2014 годзе прапанаваў забіць свайго дзядзьку, тагачаснага караля Саудаўскай Аравіі Абдалу ібн Абдэль-Азіз Аль Сауда і тым самым прывесці да ўлады свайго бацьку, каб той зрабіў Махамеда наследным прынцам. Прычым у плане забойства караля фігураваў расійскі след.

«Нашыя спецслужбы таемна зафіксавалі на відэа, як Махамед бен Салман прапануе забіць свайго дзядзьку і караля Абдалу пры дапамозе атручанага пярсцёнка, які быў прывезены з Расіі. Я не ведаю дакладна, ці жартаваў ён, але мы паставіліся да гэтага сур'ёзна. Махамеду было забаронена паціскаць руку каралю на працягу значнага часу. Але потым у 2015 годзе кароль памёр сам, на ягонае месца прыйшоў брат, а Махамед стаў наследным прынцам», — распавёў агенцтву Бі-бі-сі былы міністр і генерал-маёр унутраных справаў Саудаўскай Аравіі Саад Джабры, які цяпер разам з сям'ёй пераследуецца саудаўскімі ўладамі за нелаяльнасць.

Саад Джабры шмат гадоў быў правай рукой і дарадцам Махамеда бен Наефа — галоўнага наследніка і сына былога караля Саудаўскай Аравіі Абдалы ібн Абдэль-Азіз Аль Сауда. Пасля смерці Абдалы ў 2015 годзе каралём стаў ягоны брат Салман ібн Абдэль-Азіз Аль Сауд, чый сын Махамед бен Салман у 2017 годзе правёў бяскроўны палацавы пераварот і забраў у Махамеда бен Наефа статус наследнага прынца і тым самым узурпаваў уладу ў краіне.

Пасля гэтага новы наследны прынц стаў пераследаваць Саада Джабры, які ўцёк з Саудаўскай Аравіі ў 2017 годзе. Дзеці былога міністра былі заключаныя ў турму ў якасці закладнікаў.

Былы міністр і генерал-маёр унутраных справаў Саудаўскай Аравіі Саад Джабры, чые сын і дачка былі пасаджаныя на радзіме ў турму ў якасці закладнікаў па загадзе саудаўскіх уладаў. Фота: CBS News

Як успамінае Саад Джабры, наследны прынц у кантэксце маштабу сваіх амбіцый параўноўваў сябе з Аляксандрам Македонскім. І дзеля рэалізацыі сваіх ідэй быў гатовы дзейнічаць жорстка ў дачыненні да любых апанентаў улады.

«У адной з размоваў наследны прынц расказваў мне пра тое, як ён «абудзіць сваё каралеўства ад глыбокага сну», вывеўшы яго на сусветны ўзровень. Прынц працягваў, што будзе прадаваць акцыі буйнога саудаўскага вытворца нафты Aramco, самай прыбытковай кампаніі ў свеце, «каб адвучыць сваю эканоміку ад нафтавай залежнасці» і інвеставаць свабодныя мільярды ў тэхналагічныя стартапы Сіліконавай даліны, такія як Uber.

Прынц таксама хацеў даць больш працоўных свабод жанчынам, каб за іх кошт стварыць шэсць мільёнаў новых працоўных месцаў. Яшчэ ён планаваў скараціць саудаўскую праграму фінансавання замежных мячэцяў і рэлігійных школ, якія сталі пажыўнымі ўгоддзямі для ісламісцкага джыхадызму. Гэты намер прынца адпавядаў і інтарэсам Захаду, — падзяліўся ўспамінамі былы саудаўскі міністр.

Ён дадаў, што жаданне змагацца з джыхадыізмам і атрымаць за гэта званне народнага героя вывела маладога прынца на шлях канфрантацыі з галоўным геапалітычным супернікам Саудаўскай Аравіі — Іранам

«Пасля таго, як кароль Абдала памёр, новы манарх зрабіў свайго сына Махамеда міністрам абароны. Той адразу вырашыў вайсковым шляхам умяшацца ў грамадзянскую вайну ў Емене, каб спыніць праіранскіх хусітаў, якія захапілі захад краіны. Прычым меркаваннем свайго бацькі Махамед не цікавіўся, а проста аддаў ад ягонага імя, падрабіўшы подпіс караля, загад аб тэрміновым наземным уварванні ў Емен. Мы былі ў замяшанні, як і нашыя саюзнікі на Захадзе», — падкрэсліў Саад Джабры.

Гэтую інфармацыю Бі-бі-сі ўскосна пацвердзілі крыніцы з ліку дыпламатаў ЗША і Вялікабрытаніі. Па іх словах, саудаўскага ўварвання ў Емен «не павінна было адбыцца», а наследны прынц Махамед бен Салман мог карыстацца слабасцю бацькі, які пакутуе ад дэменцыі і іншых хваробаў. Больш за тое, па інфармацыі заходніх дыпламатаў, Махамед піша каралю тэксты і нататкі.

Больш за ўсё Махамед бен Салман баіцца быць зрынутым у выніку паспяховага замаху, што можа адбыцца з-за намаганняў наследнага прынца нармалізаваць адносіны з Ізраілем. А так наследны прынц хутчэй за ўсё ўтрымае кантроль над каралеўствам і будзе кіраваць ім на працягу дзесяцігоддзяў, прагназуюць прадстаўнікі заходніх спецслужбаў.

Агенцтва Бі-бі-сі адзначыла, што ўраду Саудаўскай Аравіі была дадзена магчымасць адказаць на ўсе заявы, зробленыя ў фільме пра наследнага прынца, аднак саудаўскі бок адказаў маўчаннем.

Каментары3

  • Грэшнавата
    19.08.2024
    А што Алах скажа?
  • Грэшна Вата
    19.08.2024
    Грэшнавата, Алах спаў і нічога не бачыў.
  • Дылетанты
    20.08.2024
    Дзіўна, што ў такім матэрыяле няма ні слова пра забойства журналіста Джамаля Хашоггі. Журналіст-прафесіянал бы абавязкова напісаў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца19

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй3

Амерыканская разведка не пацвярджае заявы Расіі аб акружэнні УСУ на Куршчыне3

У Мінску ёсць замак, пра які мала хто ведае ФОТЫ3

На захадзе Мінска пашкоджана цепласетка2

«Страшна, што такое адбываецца па дурасці». У вёсцы пад Лагойскам — моцны пажар, згарэлі некалькі дамоў

ДАІ Мінскай вобласці кажа, што ДАІ Гродзенскай вобласці запусціла фэйк пра тэхагляд5

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?42

У цэнтры Мінска злавілі гіганцкага судака3

Прэзідэнт Літвы: У нас ёсць 4-5 гадоў, каб падрыхтавацца да магчымай агрэсіі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца19

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць