Усяго патроху33

Топ небанальных падарункаў на любую нагоду ад беларускіх майстроў

Здаецца, многія хоць раз задаваліся пытаннем, што падарыць сябру ці замежніку, да якога вы сабраліся ў госці, ды так, каб гэта было з беларускім вайбам. Асабліва востра такая праблема можа паўставаць за мяжой, бо ў самой краіне, што ні купі — яно ж па змоўчанні беларускае, будзь тое згушчонка ці шкарпэткі Mark Formelle ды рэчы айчынных дызайнераў. Сабралі для вас топ небанальных прэзентаў, якія вы можаце набыць за мяжой і парадаваць ці блізкіх, ці сябе любімага.

Свечкі з пахам Беларусі

Свечкі дадаюць утульнасці любым памяшканням, асабліва ў халодныя вечары, якія не за гарамі. А калі яны будуць пахнуць роднымі сэрцу мясцінамі? Менавіта такія робіць свечкавар Кацярына, якая стварыла брэнд Dumki candles. Можна выбраць пах парка Горкага, Батанічнага саду ці Камароўкі або той самы, вясковы, які адчуваўся падчас візітаў да бабулі.

Кошт: 20 еўра

Павукі і саламяныя аксэсуары

Саламяныя павукі здаўна былі абярэгам нашых продкаў, закліканыя абараняць дом ад любога зла. А яшчэ гэта выглядае вельмі стылёва ў інтэр’еры, пагадзіцеся? Купіць спецыяльны бокс з інструкцыямі па стварэнні свайго павучка можна ў брэнда Kanva за 35 еўра.

Яны ж ствараюць стылёвыя аксэсуары з саломы — завушніцы, абручы і нават кароны для тых, хто адчувае ў сабе ўладарны дух.

Гарлячкі і керамічныя каралі

Гарлячкі і каралі з адсылкай да тых, якія насілі нашы бабулі, знойдзеце ў праекта «Этыка». Цэны вар’іруюцца ад 30 да 45 еўра, у залежнасці ад складанасці вырабу.

А далікатныя ўпрыгожванні з натхняльнымі надпісамі пра тое, што важна быць сабе самой музай, ці пра тое, што дом там, дзе сэрца, адшукаеце ў майстрыхі-керамісткі, стваральніцы брэнда Atmasfiera.

Цішоткі на любы густ

Чаго-чаго, а недахопу ў цішотках з рознымі беларускімі мемамі ці вобразамі і надпісамі сёння няма. З’яўляецеся фанатам Марка Шагала? Можна замовіць тэматычную майку ад Biel kalaryt. Шмат гумарыстычных прынтоў ёсць у Znivien ці «Птулху», гістарычнай тэматыкі — у «Воблака» ці PRALIŬ. І нават русалак з «monnom» можна насіць на сабе, а яшчэ «фіранкі», дзякуючы Tsuda Project.

Стары добры Symbal.by заўсёды парадуе праверанымі часам прынтамі. Таксама ў іх можна замовіць значкі, кепкі і розныя торбы.

Афлайн-альтэрнатыва з беларускім мерчам у Вільні — крама сям’і Фурманавых «Кропка» ці сувенірка ад «А2 print». З вялікім выбарам худзі, вокладак для пашпарта і нават бялізны можна азнаёміцца на сайце «А2 print».

Беларускія настолкі і мазаікі

Сабраць мазаіку «Бітва пад Воршай», якая складаецца з 1000 пазлаў? Гучыць як выклік. Гэта можа стаць добрай забавай для вечара з сябрамі. Цана пытання — 17 еўра.

Калі вы не фанат дробных дэталяў, добрай альтэрнатывай могуць стаць настолкі — напрыклад, беларуская версія «Я ніколі не». Ці 52 карткі, якія дапамогуць вам даведацца пра кожнага ў кампаніі яшчэ лепш (ці нават пра сябе, бо пытанні ў гульні — добрая нагода для самарэфлексіі).

Пярсцёнак з любым надпісам

Пярсцёнак з надпісам, які натхняе ці проста шмат для вас значыць, — класны падарунак для тых, хто любіць насіць упрыгожанні на пальцах. У майстэрні «Make.sense» ператвораць у жыццё любую фантазію.

 

Ужо культавыя срэбныя падвескі-контур Беларусі ад ювелірнага брэнда BELARUSKICRY, здаецца, у прэзентацыі не маюць патрэбы. Але калі вы не ведалі, у іх яшчэ ёсць і серыя пярсцёнкаў, прысвечаных беларускім арнаментам.

Цэны — ад 80 даляраў.

Уласны вагон метро ці домік з Асмалоўкі

Стаць уладальнікам нерухомасці можна вельмі проста — пачаць хаця б з доміка з Асмалоўкі ў мініяцюры. Іх, а яшчэ панэлькі з дрэва стварае мастак Андрэй Бусел. Адным рухам рукі яны пераўтвараюцца ў лямпы, якія будуць асвятляць вашы дамы цёмнымі вечарамі, дадаючы ўтульнасці з прысмакам настальгіі.

Цэны — ад 70 еўра.

 

Кніжкі і паштоўкі

Калі вы з тых, хто ўпэўнены, што кніга — найлепшы падарунак па любой нагодзе, то вам да «Кнігаўкі» анлайн ці афлайн. У краме пастаянна дадаюцца беларускамоўныя навінкі. «Валадар пярсцёнкаў» — проста мастхэв для кожнай хатняй бібліятэкі.

Цікавыя сучасныя выданні таксама прадаюцца ў варшаўскім «Доме буслоў» — напрыклад, «Мое баба — діректор морга» пра жыццё на Палессі.

У Вільні кнігі можна знайсці ў Беларускім доме, а таксама ў краме «Гартайка».

Класным кампліментам-сувенірам можа стаць набор стыкераў ці паштоўкі. Як вам, напрыклад, стыкерпак, прысвечаны беларускаму транспарту?

Ці менавіта жывыя, не надрукаваныя паштоўкі ад мастачкі Таццяны Калач?

Посуд для самых смачных прыёмаў ежы

Раней мы ўжо пісалі пра сястру палітвязня Максіма Знака — Ірыну Козікаву, якая пайшла з адвакатуры і цяпер займаецца керамікай. Натхняльныя надпісы па-беларуску, адсылкі да нашай прыроды і вобразаў — галоўныя фішкі яе посуду.

Агулам за мяжой працуе шмат беларускіх майстроў, так што кожны знойдзе нешта сабе па душы: напрыклад, кубкі-тварыкі ад Uliclay ці трэндавыя формы і колеры ў Naranovich Ceramics.

Ежа

Калі падарунак не трэба везці задалёка і перажываць, што ён сапсуецца, то смачняхі да кавы і гарбаты ніколі не будуць лішнімі. Тым больш, чаго толькі не робяць беларусы сваімі рукамі. Напрыклад, смятаннікі і пірожныя-бульбачкі, глазураваныя сыркі ці торты на любы смак, трубачкі і арэшкі са згушчонкай, і тэматычную каву ў дрыпах «Дух радзімы».

Каментары3

  • Kotya
    24.08.2024
    Цены конечно огонь, но это видимо для эмигрантов, у которых зп в евро. В Беларуси пауки соломенные по 20-80 руб стоят.
  • Антось
    24.08.2024
    Дзякуй, падпісаўся на ўсіх у Інсце!
  • Пярун
    24.08.2024
    Таксама ёсць файныя свечы ад дзяўчынкі, якая робіць іх з пяшчотай да роднага краю: https://www.instagram.com/sept.sviecki?igsh=MjF0Yzc3MXZ3Mmg0

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць