Грамадства1010

Мастак Аляксей Кузьміч на волі. Але з Францыі ён павінен выехаць

Мастак Аляксей Кузьміч скончыў галадоўку ў ізалятары ў Францыі і выйшаў на волю. Пра гэта ён напісаў у сацсетках.

Як Кузьміч распавёў «Медыязоне», улады абавязалі яго пакінуць Францыю. Аднак знялі забарону на знаходжанне ў краіне, то-бок мастак мае магчымасць вярнуцца пазней.

Галадаў мастак з 6 жніўня. 17 жніўня з-за таго, што цукар у яго крыві апусціўся, яму выклікалі хуткую дапамогу. Дактары паставілі кропельніцу з глюкозай.

Кузьміча адправілі ў СІЗА ў Францыі з-за перфомансу на магіле Вінцэнта Ван Гога.

Беларус у белым гарнітуры капаў месца пахавання са словамі «Мастак! Уставай!»

6 жніўня суд пакінуў Кузьміча ў СІЗА на 26 сутак, пасля чаго ён аб'явіў галадоўку.

Рыдлёўку, якой ён капаў магілу, яму так і не вярнулі. Паліцыя знішчыць яе як «зброю злачынства».

Кузьміч аб'явіў збор сродкаў, каб разлічыцца з адвакатамі, якія працавалі па яго справе.

Каментары10

  • Ніякага спачування
    21.08.2024
    Хай сам адказвае за свае ўчынкі. Не ўмееш жыць у цывілізаванай краіне - едзь назад да Лукі. Ніякіх збораў яму. Ёсць процьма людзей, якім сапраўды варта дапамагаць фінансава.
  • M.O.
    21.08.2024
    хай сам аплочвае адвакатаў, усім дай.
  • Лукашэнка Карпянкоў
    21.08.2024
    Дзякуй за разуменьне. Я нешта выгалад, аніце мне сюды як мага болей маіх ворагаў, якія і вам не падабаюцца

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць