Грамадства4040

«Усе робяць выгляд, што рускай мовы не існуе». Расійскі актывіст абурыўся, што беларус і ўкраінка вялі сумоўе не па-руску

Уладкавацца на працу ён спрабаваў у Польшчы.

Арыгінальны твіт, які быў пасля выдалены. Скрыншот твіта @catmonstrick

21 жніўня актывіст, вядомы ў расійскім апазіцыйным асяроддзі як Саша Пячэнька, апублікаваў твіт, які выклікаў буру абурэння з боку беларусаў і ўкраінцаў.

«Прыйшоў уладкоўвацца на працу, у мяне праводзяць сумоўе беларус і ўкраінка, інтэрв'ю праходзіць на польскай. Усе робяць выгляд, што рускай мовы не існуе», — напісаў актывіст.

З аднаго боку, карыстальнікі твітара абурыліся тым, што расійскі актывіст чакае, што прадстаўнікі іншых нацый будуць размаўляюць з ім па-руску, з іншага — што ён, спрабуючы ўладкавацца на працу ў Польшчы, здзіўляецца польскай мове на сумоўі. Твітарчукі, часта ў грубай форме, выказалі ў рэплаях усё, што думаюць пра яго пазіцыю, а таксама намякнулі, куды яму трэба ехаць, каб з ім праводзілі сумоўі па-руску. 

Ужо праз некалькі гадзін актывіст выдаліў свой твіт, патлумачыўшы, што гэта яго вымусілі зрабіць хэйтары. Але інтэрнэт памятае ўсё.

Пячэнька таксама дадаў, што ў адрозненне ад тых «тупарылых правакоў-нацыкаў», якія накінуліся на яго пасля твіта, ён ганарыцца тым, што можа быць носьбітам некалькіх моў і культур. Хвалю хэйту гэта, зразумела, згасіць ніяк не дапамагло.

У рэплаях людзі цікаваліся: калі ён заяўляе сябе носьбітам польскай мовы і кажа пра шырыню сваіх поглядаў, то чаму для яго было праблемай прайсці сумоўе на ёй? Пытанні засталіся без адказу. На большасць непрыемных для яго каментароў расійскі актывіст адказваў абразамі.

Расійскі актывіст Саіданвар Сулаймонаў. Фота з твітара

Пад псеўданімам Саша Пячэнька хаваецца Саіданвар Сулаймонаў, які мае грамадзянства Таджыкістана, але да верасня 2021 года пражываў у Расіі, дзе займаўся палітычным актывізмам. Ён быў вымушаны пакінуць Расію праз працу ў перадвыбарчым штабе расійскага апазіцыйнага палітыка Андрэя Піваварава. У Расію яму забаронены ўезд на 40 гадоў.

Ён атабарыўся ў Польшчы, дзе спачатку працаваў журналістам. У пачатку вайны дапамагаў украінскім уцекачам у лагеры ў польскім Пшэмыслі.

Сулаймонаў спрабаваў атрымаць палітычны прытулак у Польшчы, даводзячы, што ў Таджыкістане яму можа пагражаць турэмны тэрмін. Але Польшча з гэтымі довадамі не пагадзілася і ў пачатку 2023 года адмовіла яму ў прытулку.

Апошні год, мяркуючы па допісах у твітары, актывіст падпрацоўвае ў невялікім гарадскім выданні ў Польшчы і шукае сталую працу ў СММ, некамерцыйных арганізацыях, праваабароне і сумежных сферах. Сулаймонаў заяўляе, што валодае адразу сямю мовамі, у тым ліку польскай і ўкраінскай.

Каментары40

  • Адам Иосифович
    22.08.2024
    Если на работе он должен говорить на польском, то на нём и ведётся собеседование, и не важно, кто его проводит. В России тоже будут проводить на русском, даже если весь коллектив таджикский.
  • Заходні Беларус
    22.08.2024
    Паслухай сулаймон, як будзеш сядзець за кратамі ў чужой краіне, можа й дадуць табе рускамоўнага адваката, а калі прыйшоў уладкоўвацца на працу у чужой краіне, сядзі ціха і паважай мову гэтай краіны, не разумееш альбо не падыходзіць мо што - у дзверы і п-----ў у расею і там уладкоўвайся, альбо ў кішлак свой.
  • Ирина
    22.08.2024
    Неужели это достойно новости?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць