Свет55

З'явіліся кадры, як сцвярджаецца, з нацельнай камеры адміна вагнераўскага канала Grey Zone у апошнія хвіліны ягонага жыцця

Відэа апублікавалі ў сябе расійскія ваенкары.

Кадр з нацельнай камеры найміта ПВК «Вагнер», які ў складзе вялікага атрада трапіў у засаду паўстанцаў туарэгаў у Малі. Крыніца: z-каналы

Расійскія z-каналы пачалі распаўсюджваць відэа з нацельнай камеры аднаго з вагнераўцаў у Малі, дзе паказаны момант іх атачэння паўстанцамі туарэгамі. Як сцвярджаюць ваенкары, камера магла належаць адміну буйнога вагнераўскага тэлеграм-каналу Grey Zone Мікіце Фядзяніну, які разам з большасцю наймітаў быў забіты туарэгамі.

На відэа бачна, як вагнеравец дапамагае сваім калегам-наймітам адносіць скрыню з боепрыпасамі ў бяспечнае месца каля бронемашын, а затым яны займаюць кругавую абарону, адстрэльваючыся ад туарэгаў.

Нагадаем, што вялікая калона вагнераўцаў і салдат прарасійскай хунты Малі ў канцы ліпеня трапіла ў засаду малійскіх паўстанцаў туарэгаў і баевікоў мясцовага філіялу «Аль-Кайды». У той дзень па розных падліках магло загінуць ад 30 да 90 вагнераўцаў, што стала адной з найвялікшых аднамомантных страт «Вагнера» за ўсю яго гісторыю.

Каментары5

  • Это не лечится
    09.08.2024
    Аххаха, статья про вагнер, приплили камалу, странно, что не Позняка?
  • Жвір
    09.08.2024
    Аххаха, не пакрышыў бы, калі б Пуцін ад іх не адмовіўся. Бо перш, чым крышыць, быў кантакт з Масквою, і пытаньне было, ці няма там "вашых". З Масквы адказалі, што няма, пасьля чаго ўсіх, хто атакаваў тыя пазыцыі амерыканскага боку ў Сірыі, пакрышылі з гелікоптараў... А калі б з Масквы адказала, што "ёсьць" там іхныя, дык Трамп і ўкакаўся б...
  • Ggf
    10.08.2024
    Слава туарегам.

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам8

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink3

У авіякатастрофе бамбардзіроўшчыка Ту-95МС у Расіі загінулі два падпалкоўнікі і два маёры8

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку12

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць