У выніку ракетнага ўдару па гатэлі ў Краматорску ноччу 25 жніўня загінуў дарадца па бяспецы Reuters Раян Эванс, член каманды, якая асвятляла вайну ва Украіне, паведамляе агенцтва.

Раян Эванс. Скрын відэа
«Двое нашых журналістаў знаходзяцца ў шпіталі, адзін з іх атрымаў сур'ёзныя раненні. Яшчэ трое нашых калегаў знойдзеныя і знаходзяцца ў бяспецы», — гаворыцца ў паведамленні Reuters.
38-гадовы Раян Эванс — былы брытанскі вайсковец, працаваў у агенцтве з 2022 года і кансультаваў журналістаў у пытаннях бяспекі працы ва Украіне і Ізраілі, а таксама на Алімпіядзе ў Парыжы.
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары