У Краматорску ў Данецкай вобласці пасля ракетнага ўдару па гатэлі пацярпелі трое журналістаў — грамадзяне Украіны, ЗША і Вялікабрытаніі. Пазней высветлілася, што яны супрацоўнічаюць з Reuters.

Двое журналістаў атрымалі раненні, яшчэ адзін застаецца пад заваламі, паведамілі ўкраінскія ўлады.

РФ ударыла па жылым квартале Краматорска ноччу 25 жніўня. Паводле апошніх звестак, траўмаваныя прынамсі чатыры чалавекі, яшчэ аднаго чалавека шукаюць пад заваламі.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары