Грамадства77

Беларус, які выйграў 200 000 рублёў, загінуў. Што зараз будзе з грашыма?

Як аказалася, бонуснай карткай загінулага карысталася яго жонка.

У пачатку жніўня «Еўраопт» разыграў прызы сваёй рэкламнай гульні «Удача в придачу!». Галоўны прыз — 200 тысяч рублёў — выйграў мужчына. Аднак звязацца з ім ніяк не атрымлівалася, такое адбывалася ўпершыню ў гісторыі гульні.

Праз некаторы час арганізатары змаглі звязацца са сваякамі пераможцы.

Аказалася, хлопец загінуў яшчэ вясной. Яго бонуснай карткай карысталася жонка — яна не стала пераафармляць карту на сябе. У выніку перамог код, атрыманы пасля пакупкі менавіта з гэтай картай, піша Myfin.

Жонка загінулага выйгрыш не атрымае. Па правілах, атрымаць выйгрыш можа толькі ўладальнік карты, з якой была здзейснена выйгрышная пакупка. Паколькі ўладальнік памёр, прыз будзе перададзены рэзервоваму пераможцу — уладальніку кода, які ішоў за выйгрышным.

У міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю патлумачылі, чаму жонка загінулага не зможа атрымаць выйгрыш.

«Асоба, на якую быў зарэгістраваны асабісты кабінет і бонусная карта, якая сканала да пачатку правядзення рэкламнай гульні, не магла быць яе ўдзельнікам, а асоба, якая выкарыстоўвала чужую бонусную карту для ўдзелу ў рэкламнай гульні, таксама не з'яўляецца ўдзельнікам рэкламнай гульні, бо не выканала ўмовы ўдзелу аб запаўненні на сайце персанальных даных і аб выражэнні згоды на ўдзел у рэкламнай гульні, і, такім чынам, не можа атрымаць выйгрыш. У сувязі з гэтым у такой сітуацыі выйгрыш павінен быць перададзены рэзервоваму пераможцу», — заявілі ў міністэрстве.

У найбліжэйшы час арганізатары гульні звяжуцца з новым уладальнікам 200 тысяч рублёў.

Каментары7

  • Улад
    27.08.2024
    Памятаю, што гэтага "пераможцу" шукалі праз СМІ некалькі тыдняў таму. Адшукалі, нарэшце ... Я лічу, што прыз трэба аддаць жонцы загінулага. Яна ж законная наследніца, і яна ж пакупнік рэкламнага тавару! А правілы акцыі ... Фармальныя моманты "Правілаў ..." можна у данным выпадку адкінуць. Справядлівасць і чалавечнасць - гэта больш важныя моманты.
  • Хм
    27.08.2024
    Мяркую, трэба аддаць у пазабюджэтныя фонды Прэзідэнта, за якія прагаласаваў на рэферэндуме 96-га года адданы русскому міру народ Беларусі разам са зменамі ў Канстытуцыю і смяротнай карай.
  • Ой нанэ
    27.08.2024
    Як не хочацца аддаваць грошы
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць