Вайна11

Украінцы ноччу атакавалі яшчэ адну нафтабазу ў Растоўскай вобласці

Украінцы ноччу 28 жніўня атакавалі яшчэ адну нафтабазу ў Растоўскай вобласці — гэтым разам у Каменскім раёне. Цяпер у Растоўскай вобласці гараць дзве нафтабазы адначасова.

Паводле папярэдніх звестак мясцовых каналаў, гараць рэзервуары камбіната «Атлас». Ёсць вялікая рызыка, што агонь перакінецца на суседнія ёмістасці, як гэта адбываецца ў Пралетарску.

Кіраўнік вобласці Голубеў у тэлеграм-канале паведаміў толькі пра тое, што «каля 03:00 ночы ў Растоўскай вобласці збіта 4 БПЛА. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Інфармацыя ўдакладняецца».

З моманту пачатку працы камбінат «Атлас» спецыялізуецца на захоўванні нафтапрадуктаў. Таксама камбінат адпускае нафтапрадукты для расійскага войска. 

Раней камбінат ужо атакавалі — 3 жніўня туды ўжо прыляталі дроны УСУ, але агонь удалося хутка патушыць. 

Каментары1

  • 1
    28.08.2024
    Хай хоць да тла згарыць уся камуна-рашысцкая расея.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць