Здароўе11

Ужыванне алкаголю спрыяе развіццю некаторых відаў раку

Меркаваная карысць для здароўя сардэчна-сасудзістай сістэмы ўмеранага ўжывання чырвонага віна не пераважае рызыкі развіцця раку, папярэджваюць вучоныя.

употребление алкоголя способствует развитию некоторых видов рака drinking alcohol contributes to the development of certain types of cancer ужыванне алкаголю спрыяе развіццю некаторых відаў раку
Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Выданне The New York Times звяртае ўвагу на навуковую справаздачу, падрыхтаваную Амерыканскай асацыяцыяй па вывучэнні раку. Яе аўтары адзначаюць, што нягледзячы на агульнае зніжэнне смяротнасці ад раку, захворванні на пэўныя яго віды, асабліва сярод моладзі, па не да канца зразумелых прычынах растуць.

Прычын такога росту можа быць шмат, але навукоўцы звяртаюць увагу на ўплыў алкаголю. У справаздачы адзначаецца, што ён павышае рызыку развіцця некалькіх тыпаў злаякасных новаўтварэнняў, у тым ліку плоскаклетачнага раку стрававода, некаторых відаў раку галавы, шыі, малочнай залозы, раку тоўстай кішкі, печані і страўніка.

У пошуках адказу на пытанне, як алкаголь можа справакаваць рак, вучоныя звяртаюць увагу на яго уплыў на мікрабіём кішэчніка. Ужыванне алкагольных напояў змяняе кішачныя бактэрыі, якія могуць адыгрываць ролю ў распаўсюджанні раку тоўстай і прамой кішак.

Таксама лічыцца, што ў жанчын алкаголь павышае ўзровень эстрагену, што можа спрыяць развіццю раку малочнай залозы. Адмову ад алкаголю аўтары называюць адным з нямногіх спосабаў, з дапамогай якіх жанчыны могуць знізіць рызыку гэтага захворвання.

І хоць жанчынам па шматлікіх прычынах ужо даўно не рэкамендуецца ўжываць алкаголь падчас цяжарнасці, у справаздачы прыводзіцца яшчэ адна: даследаванні паказалі, што ўжыванне алкаголю падчас цяжарнасці павялічвае рызыку дзіцячай лейкеміі ў патомства.

Аўтары звяртаюць увагу, што ў 2019 годзе прыкладна 5,4% выпадкаў раку ў ЗША былі звязаны з ужываннем алкаголю. Але пра гэта ведае вельмі мала людзей.

Напрыклад, пра сувязь алкаголю з рызыкай раку малочнай залозы, як паказала адно з даследаванняў, у ЗША ведаюць менш за траціну жанчын ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.

Побач з гэтым у грамадстве замацавалася меркаванне аб карысці ўмераных доз алкаголю ў прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Аўтары імкнуцца развянчаць гэты міф і звяртаюць увагу на вынікі буйнога даследавання, праведзенага на працягу больш чым дзесяці гадоў, якое ахапіла звыш 135 тысяч пажылых брытанцаў.

Яно паказала, што ўмеранае ўжыванне алкаголю не зніжае рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў у параўнанні з яго рэдкім ужываннем. Наадварот, людзі, якія ўжывалі алкаголь у малой і ўмеранай колькасці, часцей паміралі ад раку.

Гэтыя тычыцца таксама і чырвонага віна.

Адна з аўтараў справаздачы, Джэйн Фігейрэда, эпідэміёлаг з Інстытута комплекснага лячэння раку ў Лос-Анджэлесе, адзначае, што меркаваныя карысныя ўласцівасці чырвонага віна для здароўя сардэчна-сасудзістай сістэмы не пераважаюць рызыку развіцця раку.

Паводле справаздачы, да 40% выпадкаў раку звязаны з фактарамі, на якія можна паўплываць. Аўтары заўважаюць, што знізіць рызыку захворванняў можа скарачэнне ўжывання алкаголю, змена ладу жыцця, адмаўленне ад тытуню, падтрымка здаровага харчавання і вагі, а таксама мінімізацыя ўздзеяння шкодных рэчываў.

Таксама важным бачыцца павышэнне інфармаванасці насельніцтва, у тым ліку праз папераджальныя надпісы пра рызыку раку на алкагольных напоях.

Каментары1

  • Айбаліць
    29.09.2024
    Неверагодна, канцэрагены выклікаюць рак, хто б мог здагадацца!

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд25

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры5

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд25

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць