Грамадства1414

Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»

І назваў аўтара гэтага фільма — прапагандыст Юрый Пракопаў. «Мяне як маладога свабоднага пацана папрасілі з'ездзіць з імі».

Дмитрий Лукша в фильме "Молодой Фронт. Киднеппинг" Dmitry Luksha in the movie "Young Front. Kidnapping" Дзмітрый Лукша ў фільме "Малады фронт. Кіднэпінг"
Дзмітрый Лукша ў кадры фільма «Малады фронт. Кіднэпінг». Скрын відэа YouTube

Прапагандысцкі фільм «Малады фронт. Кіднэпінг» выйшаў на БТ у 2009 годзе. У ім лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча абвінавачвалі ў развале сем'яў і «выкраданні» дзяцей. У кадры тады з'явіўся і малады карэспандэнт БТ Дзмітрый Лукша.

Дашкевіча зараз утрымліваюць за кратамі, палітвязнем паспеў пабыць і сам Лукша. У новым выпуску ТОКу ён расказвае, як трапіў у гэта ганебнае прапагандысцкае відэа.

«Я разумею, што разыграна было класна. Той чалавек, які быў аўтарам фільма, не захацеў свяціцца», —

заўважае Лукша і ўпершыню называе яго — Юрый Пракопаў.

Юрый Пракопаў. Фота: БелТА

Лукша ўзгадвае падзеі 2009 года. Яму тады прапанавалі з'ездзіць у Старыя Дарогі, каб зрабіць там здымкі для фільма. Што за фільм, не сказалі: «Ну там у Юры нейкі фільм. Ён па здымках не паспявае».

@tokbelarus Было ли стыдно работать на белорусском ТВ? #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ transgender - &lt3

«Быў ранні выезд. Я прыходжу. У машыну садзіцца нейкі чалавек і нейкая жанчына. «Вы хто?» — «Мяне завуць Васіль. Я супрацоўнік КДБ. Гэта мама нашага героя». Мы прыязджаем у Старыя Дарогі. Я гавару: «Што здымаць трэба?» Мне гавораць, што вось мы зараз пойдзем у кватэру. Я на месцы даведваюся, што гэта кватэра Змітра Дашкевіча.

Мне на месцы расказваюць, хто гэта — сам я не быў настолькі пагружаны ва ўсё гэта. (…)

І мне паралельна звоняць з Мінска: «Дзіма, ты ўсё здымі, прынясі дыск. Мы тут усё самі. Табе толькі зняць». Добра. Мы здымаем. Я адпрацаваў гэты дзень. Мы прыязджаем у Мінск. Я нават яго не адглядаў. Я аддаю гэты дыск аўтару фільма. І зусім пра гэтыя здымкі забыўся».

Праз некалькі тыдняў Лукшу напісала сяброўка і расказала, што на яго старонцы ва «УКантакце» шмат негатыўных каментароў. Ён не адразу змог зразумець, што паслужыла нагодаю для іх.

«Я рэальна не разумеў, што адбылося. Гартаючы сцяну ўніз, я высвятляю, што мяне на дзве секунды светанулі ў кадры. Нехта з маіх аднакурснікаў мяне пазнаў», — расказвае Лукша.

Дзмітрый адзначае, што ў першыя дні яму было некамфортна выходзіць на вуліцу, бо ён думаў, што ўсе людзі яго ведаюць. Ён таксама лічыў, што яго кар'ера на тэлебачанні скончылася.

Па словах Лукшы, ён не адказваў на абвінавачванні. На яго нумар тэлефона, які таксама быў размешчаны ў інтэрнэце, пазванілі два чалавекі:

«Дзмітрый, вы здымалі гэты фільм?» Я гавару: «Не». Я расказаў, што зняў адзін эпізод. Мяне ў ім светанулі. І больш я да яго не маю ніякіх адносін. «Добра. Я вас пачуў». Не ведаю, хто гэта быў. Потым адзін з іх размясціў у нейкім чаце: «Я сёння размаўляў з Дзмітрыем Лукшам, і ён мне расказаў вось гэта».

І потым іншыя рабяты-студэнты сталі пісаць: «Дзіма зняў толькі эпізод». А на мяне вешалі, што я аўтар. І ўсе здзіўляліся, што, маўляў, яму 19 гадоў, а ён ужо такія фільмы валіць».

Лукша згадвае, што пасля з аўтарам фільма размаўляў Кірыл Казакоў, адзін з начальнікаў на БТ.

«Па словах Кірыла, ён падышоў [да Пракопава] і спытаў: «Навошта ты Лукшу падставіў?» На што ён адказаў: «Ну а што? Пара станавіцца больш злосным».

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Каментары14

  • s
    24.09.2024
    Быўшых лукашыстаў не бывае.
    Круціцца, як уюн на патэльні.
    Сваіх не здае.
  • Полина
    24.09.2024
    Сплетник ещё тот...Говорит много и без паузы. ''Я восемнадцатилетній пацан'' раз 10 сказал, ''Я не могу оценивать'' - когда о коллегах нужно было что-то сказать, "Я-я-я..."
    Нарцисс.
  • Acab
    24.09.2024
    -Акабчык Маленькі, што табе досыць ведаць пра спадара Лукшу?
    -Што ён браў ўдзел ў перадачы "Подзьвігі міліцыянтаў".
    -То бок, ўсе гэтыя гісторыі як ён прыхаднем швэндаўся па хатах арыштаваных, здымаў відэа, як тыя журацца перад партыяй і ўрадам, зара...
    -Так, празьмерныя дэталі, пра якія, вядома, небязьцікава параспытаць, напрыклад, ў вязьніцы ў брацкай хаце (а якой, пераконваю, апэра спадара Лукшу пільна даглядалі не закінунуць) ці падчас асабістае размовы. Але ня ўзірацца камплімэнтарных распытаў рагатухі-вядовіцы
    -Лады, Акабчык, а вось гэты голас міліцыі згадаю, як "Жандарскія гісторыйкі" былі найрэйтынгівейшай перадачай
    -Вядома, Бог пабачыў шчыры глядацкі інтарэс і цяпер міліцэйская фабула працінае глядацкае жыцьце паўсюдна наскрозь

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць