Самалёт Як-130 не перасякаў мяжы, меў месца запуск фальш-цэлі — Паветраныя сілы Украіны
Паветраныя сілы УС Украіны выдалі інфармацыю пра нібыта перасячэнне мяжы беларускім самалётам. У іх свая версія таго, што адбылося.

Фота ілюстрацыйнае
«Факта парушэння паветранай прасторы Украіны з тэрыторыі Беларусі не выяўлена. Імаверна, была выкарыстаная радыёлакацыйная перашкода», — сцвярджае прэс-служба Паветраных сілаў Украіны.
Пра тое, што на тэрыторыю Украіны заляцеў беларускі навучальна-баявы самалёт Як-130, паведамілі раней украінскія маніторынгавыя службы. Ён нібыта перасёк дзяржаўную мяжу з тэрыторыі Беларусі ў 14:28 каля вёскі Дзятлік Нараўлянскага раёна і накіраваўся на поўдзень.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
" скрозь пальцы "