Грамадства1212

Зелянкоўская: З Міхалком не камунікуем, гэта яго рашэнне. Нават з дзецьмі камунікую праз яго новую жонку

Вядомая актрыса, экс-зорка Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская цяпер жыве ў Польшчы. Яна працуе ў краме адзення Reserved. У вялікай гутарцы з «Нашай Нівай» Святлана расказала пра адносіны з дзецьмі і з былым мужам, Сяргеем Міхалком.

Святлана Зелянкоўская. Фота: «Наша Ніва»

Зелянкоўская і Міхалок былі разам з 2008 года. У іх нарадзіліся трое сыноў. Таксама ў сям'і расла і старэйшая дачка Святланы ад першага шлюбу. У лістападзе 2022 года пара развялася, дзеці жывуць з бацькам у Эстоніі — бо там былі лепшыя ўмовы.

«Наша Ніва»: Як часта вы цяпер бачыцеся з дзецьмі?

Святлана Зелянкоўская: [Старэйшая дачка] Аксіння таксама жыве ў Варшаве, раней мы нават разам здымалі кватэру, але цяпер яна з’ехалася з хлопцам.

Малодшыя ж дзеці з бацькам у Эстоніі, у мяне атрымліваецца прыблізна раз на паўгода да іх выязджаць, таму што яшчэ ж трэба сабраць грошы на гэта. Ну і з адпачынкам на працы ў мяне ёсць ліміт, які я магу выкарыстаць.

Святлана з сынамі. Фота: zelechka2011

Да мяне дзеці не прыязджаюць, таму што пакуль у мяне няма такіх умоваў, каб іх прымаць. Я жыву ў маленькім пакойчыку, кватэру дзялю з суседзямі — беларусам і ўкраінкай. Мы пасябравалі з імі.

Айфон штодзень выдае нейкія фотаўспаміны, таму што я дзяцей вельмі шмат фатаграфавала. І ў мяне заўсёды слёзы падступаюць: я не ведаю, што мне зрабіць, каб змяніць сітуацыю. Была думка паехаць у Эстонію жыць, але не ведаю, дзе там працаваць, дзе жыць, там яшчэ больш дарагі ўзровень жыцця.

«НН»: Правільна разумею, што з Сяргеем Міхалком вы зусім не камунікуеце?

СЗ: На жаль, не. Нават з дзецьмі я камунікую праз яго новую жонку. Ці старэйшы сын Макар дапамагае: бегае з тэлефонам за малодшымі. Хаця мне падаецца, наконт дзяцей са мной размаўляць мусіць Сяргей, а не яго жонка. Мне б хацелася, каб мы вырашалі лёс дзяцей разам. Нам жа няма чаго дзяліць, пачуццяў няма… Але тут я не магу паўплываць, гэта яго рашэнне.

Можа, ён баіцца, што я буду дзяцей адбіраць… Але я ж не адбіраю іх увесь гэты час, я прыстасоўваюся да сітуацыі.

Каментары12

  • Алі Менты
    30.09.2024
    Колькі спадарыня плаціць Міхалку?
  • Алеся
    30.09.2024
    Лишая детей мамы, этот хрен калечит детей
  • Иди ты...
    30.09.2024
    Фімэніская Матэматыка, ты сто пьяный или в школе не учился?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць