Навука і тэхналогіі11

Навукоўцы вырасцілі вымерлае біблейскае дрэва з семені, якое праляжала тысячу гадоў

Насенне старажытнага дрэва адшукалі ў пячоры ў Іўдзейскай пустыні яшчэ ў 1980-я гады.

Тысячагадовае семя і дрэва, якое з яго вырасла. Фота: Communications Biology 

Навукоўцы выказалі здагадку, што гэтая расліна роду Каміфора (Commiphora) згадваецца ў біблейскіх тэкстах. Гісторыя насення, якое праляжала ў зямлі амаль тысячу гадоў, не толькі ўражвае, але і адкрывае новыя магчымасці для вывучэння старажытнай флоры засушлівага рэгіёну. Пра гэта паведамляе партал Naked Science.

У даследаванні, апублікаваным у часопісе Communications Biology, міжнародная даследчая група апісала ўвесь шлях знаходкі — ад археалагічных раскопак і першых парасткаў да развіцця расліны.

Марфалагічныя асаблівасці лекавага дрэва «Шыба» ў розным узросце. Фота: Communications Biology 

Радыевугляродны аналіз насення, знойдзенага ў пячоры ў паўночнай частцы Іўдзейскай пустыні, паказаў, што яно датуецца 993—1202 гадамі нашай эры. Знаходку перадалі ў Цэнтр устойлівай сельскай гаспадаркі (Ізраіль), дзе даследчыкі здолелі яго прарасціць.

Спачатку насенне падрыхтавалі да пасадкі, апрацаваўшы спецыяльнымі растворамі для стымуляцыі росту, пасля чаго пасадзілі ў стэрыльную глебу. Праз пяць тыдняў з'явіўся першы парастак, што само па сабе стала значнай падзеяй.

Доктарка Сара Салон, вядучая аўтарка даследавання, трымае маладое дрэва Шыба ў 2010 годзе. 

Прыналежнасць расліны да роду Каміфора — сямейства Бурзэравых, вядомых сваімі смалістымі выдзяленнямі, — вызначылі з дапамогай секвенавання ДНК і філагенетычнага аналізу. Хоць расліна не супадае ні з адным з вядомых навуцы відам, яе найбліжэйшымі сваякамі аказаліся тры віды таго ж роду з далёкай Паўднёвай Афрыкі.

Гэтая сувязь здзіўляе, паколькі Каміфора звычайна асацыюецца з рэгіёнамі Афрыкі, Мадагаскара і Аравійскага паўвострава.

Аўтары навуковай працы выказалі здагадку, што расліна звязана з «цоры» — смалой, згаданай у Бібліі і вядомай сваімі гаючымі ўласцівасцямі. У адрозненне ад іншых відаў роду Каміфора, якія цэняцца за іх араматычныя смолы, новая расліна мае мала араматычных злучэнняў. Аднак наяўнасць у ёй раней невядомай серыі глікаліпідаў, якія могуць валодаць фармакалагічнай актыўнасцю, дазваляе меркаваць, што расліну выкарыстоўвалі ў лячэбных мэтах.

Дрэва Шыба. Фота: Communications Biology

Дрэва, якое каманда назвала Шыба, дасягае трох метраў у вышыню і дае навукоўцам унікальную магчымасць вывучыць вымерлую расліну.

Даследчыкі высунулі некалькі гіпотэз пра тое, як насенне апынулася ў пячоры. Яго маглі прынесці птушкі або жывёлы, але не выключаны і ўдзел людзей, якія захоўвалі насенне для наступнага выкарыстання. Каманда плануе працягнуць даследаванні, каб дакладна вызначыць від расліны і вывучыць яго ўласцівасці.

Каментары1

  • Андрусь
    01.10.2024
    Проста, нібы ў вершы Максіма Багдановіча!

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць