Свет55

Што сабой уяўляе «Хезбала», супраць якой пачаў наземную аперацыю Ізраіль? Колькі ў яе засталося баевікоў?

Ліванская ісламісцкая групоўка «Хезбала» да нядаўніх часоў лічылася найбуйнейшай недзяржаўнай вайсковай арганізацыяй у свеце, але Ізраіль здолеў яе істотна аслабіць і знішчыць амаль усё яе вышэйшае кіраўніцтва. Якія цяпер суадносіны сіл у канфлікце?

Баевікі «Хезбалы». Фота: picture alliance / Contributor Getty Images

«Хезбала» (ад араб. «Партыя Алаха») — ліванская радыкальная ваенізаваная ісламісцкая групоўка. Адначасова з'яўляецца палітычнай партыяй з месцамі ва ўрадзе і ў парламенце Лівана. У многіх краінах свету «Хезбалу» прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй (Беларусь не лічыць яе такой, а Расія, Кітай і Іран увогуле называюць групоўку паўнапраўнай палітычнай сілай). Колькасць удзельнікаў і прыхільнікаў «Хезбалы» складае дзясяткі тысяч чалавек не толькі ў Ліване, але і ва ўсім свеце. 

У плане фінансаў, рэсурсаў і вайсковай падрыхтоўкі групоўка амаль цалкам залежыць ад Ірана, якому дала афіцыйную клятву вернасці. Моцная сувязь паміж Іранам і «Хезбалой» падмацоўваецца яшчэ і тым фактам, што паміж імі практычна няма ніякіх геаграфічных і палітычных перашкод. Іран можа спакойна і ў любой колькасці пастаўляць рэсурсы «Хезбале» напрамую праз сяброўскія Ірак і Сірыю, дзе існуе вялікая колькасць праіранскіх ваенізаваных груповак.

«Хезбала» ўзнікла ў агні ліванскай грамадзянскай вайны 1970-1990-ых у якасці адказу на першае ўварванне Ізраіля ў Ліван і з тых часоў афіцыйна мае мэту татальнага знішчэння яўрэйскай дзяржавы.

Ізраіль урываўся на тэрыторыю Лівана двойчы. Першы раз — у 1982 годзе, калі Ізраіль ваяваў супраць Арганізацыі вызвалення Палесціны і падчас кампаніі захапіў ліванскую сталіцу Бейрут разам з поўднем краіны. Ізраільская армія канчаткова сышла з Лівана толькі ў 2000 годзе, а затым праз 7 гадоў паўтарыла ўварванне ўжо супраць «Хезбалы», якое скончылася дзякуючы ўмяшальніцтву ААН.

Ліванская «Хезбала» ўяўляе сабой паўнавартасную армію з рознымі родамі войскаў. «Хезбала» мае добра абсталяваную пяхоту, танкі, БМП, РСЗА, сістэмы СПА, тысячы беспілотнікаў і балістычных ракет. Колькасць баевікоў у «Хезбалы», па словах кіраўніцтва групоўкі, яшчэ ў мінулым годзе складала больш за 100 тысяч чалавек. Ацэнкі заходніх выведак наконт жывой сілы «Хезбалы» былі нашмат сціплейшымі: да 45 тысяч чалавек.

Пры гэтым за апошнія месяцы Ізраіль здолеў забіць ці параніць некалькі тысяч баевікоў шляхам масавых падрываў пэйджараў і іншых прылад у Ліване, а таксама нейтралізаваць амаль усё кіраўніцтва «Хезбалы» (ніжэйшага, сярэдняга і вышэйшага звенняў), уключна з яе галоўным лідарам Хасанам Насралой. У дадатак да гэтага Ізраіль пры дапамозе авіяцыі актыўна вынішчае ракетныя магчымасці групоўкі, яе склады з узбраеннямі і ангары з тэхнікай.

Ізраіль, сектар Газа (ХАМАС), Ліван і тэрыторыі «Хезбалы» ў Ліване (зялёны пункцір) на карце рэгіёну. Крыніца: dzen.ru

Ізраіль — адна з найбольш узброеных краін на Блізкім Усходзе. Армія абароны краіны пад назвай ЦАХАЛ доўгі час падтрымліваецца Злучанымі Штатамі і толькі ў мінулым годзе была прафінансаваная амерыканскім бюджэтам на амаль $4 мільярды, з якіх $500 мільёнаў пайшлі на тэхналогіі супрацьракетнай абароны Ізраіля. Сама краіна выдаткоўвае на патрэбы арміі каля 4,5% ВУП, што з'яўляецца 10-м паказчыкам у свеце.

Паводле звестак Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IIS) на пачатак 2023 года ў Ізраілі налічвалася 169 тысяч актыўных вайскоўцаў у арміі, на флоце і ў ваенізаваных фарміраваннях. Яшчэ 465 тысяч складаюць яго рэзервовыя сілы, а 8 тысяч з'яўляюцца часткай яго ваенізаваных фарміраванняў.

У ЦАХАЛ на момант мінулага года было больш за 2200 танкаў, 530 адзінак артылерыі і РСЗА, 339 сучасных знішчальнікаў, 142 верталёты і 54 караблі, уключаючы 5 падводных лодак.

Israeli tanks Ізраільскія танкі Израильские танки
Ізраільскія танкі на мяжы з Ліванам. 11 кастрычніка 2023 года. Фота: AP Photo/Ariel Schalit
Узбраенне арміі Ізраіля Armament of the army of Israel Вооружение армии Израиля
Узбраенне арміі Ізраіля. Крыніца: Міжнародны інстытут стратэгічных даследаванняў (IIS)

Каментары5

  • Караул!
    01.10.2024
    В аптеках кончился "этодругин" .
  • Ёрк
    01.10.2024
    Acab, а чаму не бачна тваіх камемтароў калі размова ідзе пра крамлёўскую «спецаперацыю»? Дзе твае абуральныя каментарыі ў адрас крамля і іх ваенных злачынчтваў, якіх ўжо дзясяткі тысяч? назваць нелюдзьмі крамлёскіх палітыкаў і расійскіх агрэсараў, якія пачалі крывавую вайну і штодзень абстрэльваюць і забіваюць украінцаў, у цябе што, язык не паварочваецца, ці таму, што ты проста крамлёўскі халуй?
  • МИД
    01.10.2024
    Караул! , купите себе пердакажаропонижающее.

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках2

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы9

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне6

Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі

У партугальскім аэрапорце тыдзень не можа вылецець самалёт. З яго збеглі 130 хамякоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках2

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →