Свет1010

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН

Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац абвясціў генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша персонай нон грата і забараніў яму ўезд у краіну.

Антоніу Гутэрыш. Фота: AP Photo/Yuki Iwamura

«Той, хто не можа адназначна асудзіць жудасны напад Ірана на Ізраіль, як гэта зрабілі амаль усе краіны свету, не заслугоўвае ступаць на ізраільскую зямлю», — заявіў Кац.

Напярэдадні Іран выпусціў больш за 180 балістычных ракет па Ізраілю на фоне эскалацыі канфлікту паміж ліванскай шыіцкай групоўкай «Хезбала», якую падтрымлівае Іран, і Ізраілем.

Гутэрыш у аўторак выступіў з кароткай заявай, у якой згадаў толькі «апошнія атакі на Блізкім Усходзе» і асудзіў «пашырэнне блізкаўсходняга канфлікту з яго чарговай эскалацыяй». Раней у аўторак Ізраіль адправіў войскі на поўдзень Лівана.

«Ізраіль працягне абараняць сваіх грамадзян і адстойваць сваю нацыянальную годнасць, з Антоніу Гутэрышам ці без яго», — заявіў Ісраэль Кац.

Пасля таго Антоніу Гутэрыш на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН асудзіў атаку Ірана супраць Ізраіля больш рашуча. Ён сказаў, што «смяротны цыкл гвалту па прынцыпе «вока за вока» павінен спыніцца». Паводле яго слоў, такія дзеянні Ірана не змяншаюць пакут палесцінскага народа.

Каментары10

  • мясцовы2
    02.10.2024
    Файны прэцэдэнт)))
    Нарэшце сённяшнія дзеянні Ізраіля - гэта найлепшы прыклад таго, як трэба ствараць павестку, а не рэагаваць на нейкія знешнія фактары.
    Да таго ж ААН стала настолькі бескарыснай структурай, наколькі бесхрыбетныя і вартыя жалю людзі сталі узначальваць гэтую арганізацыю.
  • Пагорб Вясны і пашпартна-візавы рэжым
    02.10.2024
    Дапусьцім, я невылазна жыву ў Тель Авіве, мае некаторыя густы, як збіты мужык Нэнсы Пэлёсыхі, і ўвасабляю я свае такія густы з Тохай Гуцьерашам, хто да мяне прыязджае пабавіцца на пагорб вясны раз на нейкі час.
    Спадзяюся, вы пагодзіцеся, што час, працягласьць, зьмест і ўсё навокал нашых з Тохам забавак - нашая зь ім справа?! І пешкі ён клыпае ў госьці, з парашутам скача да мяне ці праз комін сантакляўсам таксама.
    Ну а тут нейкі пустканачальнік ўзлаваў на майго... блізкага сябра Тоху, і забараніў таму мяне наведаць, бо тоха не з тае рукі недзе там зігануў.
    Ацаніце, калі ласка, справядлівасьць і незлачыннасьць пашпартна-візавае сыстэмы, калі на ўзаемадзеяньня паміж двума кантрагентамі трэ пытацца дазволу ў гвалтоўнага арбітра.
    Дзякуй.
  • Фас
    02.10.2024
    ААН ужо даўна імпатэнты. Калі б не, расія нават б не глядзела ў бок Украіны.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць