Музыка

Аўтар песні «Владимир Путин — молодец!» прыехаў у Беларусь скараць «Фактар.by»

Алег Ліхачоў марыў з дапамогай БТ стаць «афіцыйнай зоркай» у Расіі. На беларускім шоу ён спеў аўтарскую песню, на стварэнне якой натхніў эратычны сон з Вольгай Бузавай у галоўнай ролі.

Алег Ліхачоў. Тут і далей скрыншоты відэа БТ

У 2014 годзе расіянін Алег Ліхачоў выпусціў песню «Владимир Путин — молодец!» (спяваў яе сын мужчыны). Адбылося гэта пасля анексіі Крыма — аўтар пачуў крычалку «Пуцін — х*ло!» і вырашыў творча абараніць расійскага прэзідэнта.

Галоўны боль Ліхачова ў тым, што песня пра Пуціна імгненна стала мемам, а вось прозвішча аўтара нікому не знаёма і тым больш ніхто не пазнае яго ў твар.

Пасля гэтага ў Алега было шмат чаго крынджовага ў жыцці. Ён прысвячаў песні Кадыраву, патрыярху Кірылу ды Жырыноўскаму — аб’яднаў усё гэта ў альбом «Зоркі Расіі». Называў сябе стваральнікам жанру «патрыятычнай эксцэнтрыкі».

Уступіў у партыю «Камуністы Расіі», стаў муніцыпальным дэпутатам Янцаварскага сельскага паселішча (там жыве 160 чалавек).

Спрабаваў нават скарыць «Еўрабачанне» з англамоўнай версіяй свайго галоўнага хіта, але расійскі аргкамітэт праігнараваў яго заяўку.

Ліхачоў спрабаваў судзіцца з Пуціным, бо палічыў, што атрымаў матэрыяльныя страты ад яго эканамічнай палітыкі. Алег запатрабаваў «вярнуць» ненабытую хату з лазняй і гаражом, дзве іншамаркі, а таксама вярнуць былую жонку ў сям'ю. Канечне, суд адхіліў яго пазоў, спасылаючыся на прэзідэнцкую недатыкальнасць.

Але ж у 2022 годзе Ліхачоў заявіў, што як і раней падтрымлівае Пуціна, і працягнуў пісаць ідэалагічныя песні.

Больш за ўсё мужчына марыць стаць «афіцыйнай зоркай» у Расіі. У яго ўяўленні для гэтага неабходна, каб яго песню ўзялі ў ратацыю на тэлебачанне ці на радыё. Але нягледзячы на тое, як аддана Алег дэманструе сваю любоў да расійскіх уладаў, дасягнуць мэты не атрымліваецца.

Цяпер Ліхачоў вырашыў паспрабаваць прабіцца на расійскую эстраду праз БТ і прыехаў на шоу «Фактар.by». Не без гонару казаў, што для яго гэта ўжо 16‑ы буйны праект. 

Тут Алег спяваў аўтарскую песню. На дзіва, кампазіцыя прысвечана не Пуціну (і нават не Лукашэнку), а Вользе Бузавай (спявачка сядзіць у журы тэлевізійнага шоу). Па словах мужчыны, напісаць тэкст яго натхніў эратычны сон з расійскай артысткай у галоўнай ролі.

Там ёсць такія словы:

«Мне приснилась Бузова,
Ей сделал карапуза я.
И звонкий смех звучит вокруг.
Я Олин супруг».

Суправаджалася ўсё гэта дзіцячымі фотаздымкамі Вольгі Бузавай. Сама спявачка ў нейкі момант схапілася за галаву. Па тварах астатніх членаў журы было бачна, наколькі складана ім успрымаць творчасць Ліхачова. Маладыя дзяўчаты ў зале закатвалі вочы, калі бачылі, як спявак паказвае жэстамі жывот, як у цяжарнай.

Каб не забыць словы, мужчына запісаў іх на руцэ.

Скончыўшы выступ, Алег прызнаўся, што дасылаў гэту песню прадзюсару Бузавай яшчэ ў 2019 годзе — той заблакаваў Ліхачова праз тры хвіліны. Вольга паабяцала разабрацца.

У выніку Ліхачоў пачуў «Так!» толькі ад Стаса Ярушына і Вольгі Бузавай — у праект ён не прайшоў (для праходжання трэба мінімум тры галасы). 

Дарэчы, Алег Ліхачоў вядомы не толькі як аўтар крынджовай песні пра Пуціна, але і як чалавек, які здае сперму амаль у прамысловых маштабах. Ён выхваляецца тым, што зрабіў вялікі ўнёсак у паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў Расіі. Кажа, ад яго нарадзілася каля 70 дзяцей.

Мужчына, распавёў пра матывацыю — хацеў адрадзіць інтэлігенцыю і зарабіць грошай. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць