Усяго патроху11

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе

Нібі — дзяўчынка з характарам.

У штаце Масачусэтс праходзіць судовы працэс па справе двухгадовай бабрыхі Нібі, піша Bild.

У раннім дзяцінстве яе знайшлі на вуліцы горада Стэрбрыдж, выратавалі і выхадзілі супрацоўнікі прыродаахоўнай арганізацыі Newhouse Wildlife Rescue. Два гады жывёла расла на станцыі натуралістаў у вялікім вальеры з сажалкай і пастаянным харчаваннем. У сацсетках за Нібі сочаць дзясяткі тысяч чалавек.

Але цяпер улады хочуць выпусціць яе на волю. Зоаабаронцы супраць, бо бабрыха занадта прывыкла да людзей і не выжыве ў дзікай прыродзе. Па іх словах, Нібі не праяўляе цікавасці да іншых баброў і не хоча становіцца «дзікай».

Яны прапануюць аддаць яе ў школу, каб з ёй гулялі дзеці. Але ўлады непахісныя і настойваюць на сваім. Зоаабаронцы падалі на іх у суд. Ужо 25 000 фанатаў Нібі падпісалі анлайн-петыцыю, каб дазволіць ёй застацца з людзьмі.

У справу ўмяшалася губернатар Масачусетса дэмакрат Мора Хілі, якая паабяцала падтрымку жывёле.

Каментары1

  • Росквіт Дэмакратыі
    08.10.2024
    Правесьці Ўсясьветны рэфэрэндум, што з бабрыхай (ці з бабёркай, які слушны фімэнітыў?) рабіць. І перш ніж пальцам паварушыць, праводзіць плейбісцыт.
    І камуністка губэрнатарша прыядналася да працэса разьвязаньня лесавызначальнага пытаньня

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць