Тыя, хто бачыў ужывую, кажуць, што ўражвае яшчэ больш за відэа.

Выступленне студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Скрыншот відэа: ekaterina.baranchik / Instagram
У Мінску 27‑28 лістапада на «Мінск-Арэне» праходзіла спартыўнае шоу «Грані немагчымага». Там выступалі атлеты і артысты з розных краін. Але сацсеткі скарыў нумар студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Больш за 80 студэнтак у чорных плашчах, пад якімі было белае адзенне, сінхронна то раскрывалі плашчы, то закрывалі іх, ствараючы розныя графічныя малюнкі.
Нумар, падобна, быў натхнёны кліпам рэпера Yung Lean, шведскай зоркі з Мінска. Яго відэа з гіпнатычным танцам таксама стала вірусным.

Кадр з кліпа Yung Lean «STORM»
Каментары