Кіно11

Трэцяя частка «Дзюны» выйдзе не раней за 2027 год

Дэні Вільнёў заявіў, што пачне здымаць фільм толькі ў 2026 годзе. Але фанаты ўжо ў наступным месяцы змогуць ізноў пагрузіцца ў сусвет Фрэнка Герберта. 

Пол Муад'Дзіба і Чані. Постар да фільмаў з кінатрылогіі Вільнёва

Трэці фільм, які будзе адаптаваць раман Фрэнка Герберта «Месія Дзюны» 1969 года, пакуль афіцыйна не анансаваны, аднак сам Вільнёў актыўна яго абмяркоўвае. У размове з Deadline рэжысёр расказаў, што «Пол Атрэйдэс мусіць пачаць вайну, каб выратаваць сваіх сяброў».

Таксама рэжысёр паведаміў, што здымкі трыквела пачнуцца толькі ў 2026 годзе, што азначае, што прэм'ера адбудзецца не раней за 2027 год. Раней планавалася, што вытворчасць стартуе ў 2025 годзе, але прычынай пераносу, магчыма, з'яўляецца шчыльны графік Зендэі.

Раней Warner Bros. Pictures і Legendary Entertainment прызначылі для наступнага фільма Вільнёва дату 18 снежня 2026 года. Верагодна, што да гэтага дня каманда не паспее зняць фільм.

Дзеянні ў фільме будуць разгортвацца праз больш як дзесяцігоддзе кіравання Пола Муад'Дзіба як імператара. Пасля прыходу да ўлады ён распачаў свяшчэнны джыхад, які прывёў да мільярдаў ахвяр па ўсёй галактыцы.

«Месія» даследуе асабістыя і палітычныя канфлікты. Пол спрабуе выправіць наступствы вайны, распачатай ад яго імя, у той час як яго атачэнне працуе над тым, каб пазбавіць яго ўлады.

«Дзюна: Частка 2» стала адным з самых касавых фільмаў 2024 года, а рэжысёр Дэні Вільнёў актыўна працуе над працягам. У трэцяга фільма пакуль няма афіцыйнай даты выхаду, але Вільнёў ужо заявіў, што пасля яго пакіне франшызу.

Што глядзець у чаканні?

Пахаванне адной з сясцёр. Кадр з трэйлера.

Ужо 17 лістапада адбудзецца прэм'ера серыяла «Дзюна: Прароцтва» (Dune: Prophecy) ад HBO, які з’яўляецца прыквелам да кінатрылогіі і грунтуецца на рамане «Ордэн сясцёр Дзюны», напісаным Браянам Гербетам, старэйшым сынам аўтара арыгінальнай серыі раманаў, і Кевінам Джэем Андэрсанам. Пра яго мы пісалі раней.

Падзеі серыяла адбываюцца за 10 000 гадоў да жыцця Пола Атрэйдэса. Гэта час, калі чалавецтва атрымала канчатковую перамогу над разумнымі машынамі ў так званым «Батлерыянскім джыхадзе». Без машын галактыка пагрузілася ў тэхналагічнае сярэднявечча, кампенсаваць якое мусяць арганізацыі, якія даследуюць і пашыраюць межы чалавечых магчымасцей.

Галоўнымі гераінямі стануць сёстры таемнага жаночага ордэна Бэнэ Гэсэрыт, якія трэніруюць свае цела і розум да з’яўлення звышздольнасцей, неадрозных ад магіі, і ставяць за галоўную мэту захаванне чалавецтва як віду.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Лісан аль Гаіб
    19.10.2024
    Бо не трэба было браць Зендэю

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць