Кіно33

«Ла-ла-лэнд». У сеціве распачалі забаўны кінафлэшмоб

У Х (твітары) новы флэшмоб — карыстальнікі згадваюць любімыя фільмы. Толькі да савецкай класікі падбіраюць назвы з галівудскага кіно і наадварот.

Каб паўдзельнічаць у флэшмобе, трэба выбраць фільм і напісаць яго назву па схеме «адзін з маіх любімых фільмаў — назва». Спатрэбіцца і кадр з фільма. Толькі, па ўмовах флэшмобу, гэта мусіць быць кадр не з пазначанай вамі стужкі, а з нечым падобнай да яе.

Выглядае, што ўсё пачалося з паста, які з'явіўся чатыры месяцы таму на сайце «Пікабу». Пару дзён таму яго перадрукавалі ў сацсетцы Х — і ўсё панеслася.

Часцей за ўсё ўдзельнікі флэшмобу змешваюць назвы вядомых заходніх фільмаў з кадрамі савецкага кіно. Напрыклад, кадры з савецкага «Чалавека-амфібіі» натхнілі адразу дваіх карыстальнікаў. І нездарма, бо касцюм галоўнага героя дагэтуль выглядае ну вельмі арыгінальным:

Дарэчы, пра касцюмы. Вобразы іншапланецян з савецкага тэлефільма «Гэтая вясёлая планета» нагадалі ўдзельніку флэшмобу кадры з нашмат больш маштабнай зорнай кінасагі:

Але не абавязкова звяртацца па натхненне да заходняй кінакласікі. Вось прыклады, як карыстальнікі аб'ядналі больш сучаснае галівудскае кіно і савецкія фільмы — таксама атрымалася няблага:

Вяртаемся да касмічнай тэмы:

Некаторыя карыстальнікі спакусіліся зусім на святое:

«Уцёкі з Шаўшэнка» натхнілі яшчэ аднаго карыстальніка:

А тут знайшлі нечаканую сувязь савецкай класікі і сучаснага фільму жахаў:

Іншы прыклад нечаканай сувязі — вялікі гадзіннік, які аб'яднаў кінаэпапею «Назад у будучыню» і савецкі фільм «Карнавальная ноч»:

А як вам новы вобраз Тома Круза з «Топ Гана»? Дарэчы, «Топ Ган» выйшаў у пракат усяго праз восем гадоў пасля «Міміно», адкуль і ўзяты гэты кадр, так што ў нечым гэта стужкі-сучасніцы:

Адзін карыстальнік абыграў у сваім посце кадр з мультфільма з Чабурашкам. Чаму не? 

І на дэсерт — кадр з культавага серыяла Breaking Bad (ва Усходняй Еўропе ён вядомы ў тым ліку пад назвай «Ва ўсе цяжкія»):

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Так
    24.10.2024
    Дык не "ў свеціве", а канкрэтна у расейскай і русіфікаванай прасторы.
  • Проста жыхар
    24.10.2024
    Мяккая маскалізацыя
  • Цьху
    24.10.2024
    Так, так і ёсць. Такое адчуванне, што НН зноў не можа без расейшчыны ды саўкоўшчыны. Нават пост аднаго zэтніка дадалі.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць