Грамадства

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»

Завод «Штадлер Мінск» зноў можа пачаць пастаўляць вагоны для Мінскага метрапалітэна. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання прадпрыемства, піша БелТА.

Фота: БелТА

Паводле слоў чыноўніцы, у «Штадлера» ёсць усе неабходныя кампетэнцыі для вытворчасці вагонаў метро. Магчымасці іншага прадпрыемства — «Белкамунмаш» — таксама вывучалі, але высветлілася, што пакуль яно не валодае адпаведнымі тэхналогіямі і навыкамі. Качанава нагадала, што раней «Штадлер» ужо пастаўляў вагоны для сталічнай падземкі.

Наталля Качанава высока ацаніла тэхналагічны ўзровень завода і якасць яго прадукцыі, у тым ліку трамваяў і вагонаў. Паводле яе слоў, прадпрыемства мае добры партфель заказаў і працуе на экспарт. У прыватнасці, цяпер яно выконвае заказ для Казахстана.

Фота: БелТА

У канцы кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу «Штадлера», заявіўшы, што прадпрыемства не дае чаканых вынікаў. Паводле яго слоў, абяцанні ўласнікаў стварыць беларускі цягнік да стадыі вытворчасці не былі рэалізаваныя, а вытворчыя магутнасці завода загружаныя далёка не цалкам. Ён даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю праверыць сітуацыю і ацаніць ролю Беларускай чыгункі як спажыўца прадукцыі завода.

Кампанія Stadler працуе ў Беларусі з 2014 года. Пасля ўвядзення санкцый у 2022‑м вытворчасць цягніковых саставаў на заводзе ў Фаніпалі спынілася. Швейцарская кампанія па-ранейшаму валодае ўсімі акцыямі беларускага прадпрыемства і падтрымлівае яго, разлічваючы аднавіць працу пасля зняцця санкцый. У 2024 годзе беларускія ўлады паведамлялі пра магчымасць прыходу на завод расійскіх інвестараў, але пра канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку пакуль не паведамлялася.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай91

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У амерыканскім заапарку вядомая на ўвесь свет бегемоціха з'ела вязаную шапку2

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода1

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча7

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць