Здароўе

Стаматолаг расказала пра распаўсюджаную памылку наконт малочных зубоў

Некаторыя бацькі не лічаць праблемай разбурэнне малочных зубоў у дзіцяці, бо вырастуць новыя пастаянныя. Але гэта памылковы погляд.

Ілюстрацыйнае фота: «Мінск-Навіны»

Як тлумачыць галоўная доктарка Мінскага гарадскога дзіцячага клінічнага цэнтра стаматалогіі Яўгенія Коршыкава, малочныя зубы без паталогій служаць падмуркам для фарміравання здаровых сталых зубоў і зубнога раду. Не менш важна, што любы паталагічны працэс у зубах — гэта ачаг хранічнай інфекцыі. Яна можа распаўсюджвацца на розныя органы, выклікаць захворванні печані, нырак, сардэчна-сасудзістай сістэмы і суставаў, знізіць агульную рэзістэнтнасць арганізма, прыводзіць яе словы БелТА.

Акрамя таго, без лячэння малочных зубоў іх можна проста страціць. Як вынік — фарміраванне няправільнага прыкусу і шкілета твару.

— Я ўжо не кажу пра псіхалагічны аспект. Калі ў дзіцяці ёсць нейкі дэфект, які бачны іншым дзецям, гэта можа значна пагоршыць яго сацыялізацыю ў калектыве, — дадала Коршыкава.

Паводле яе слоў, малочныя зубы самі па сабе шырэйшыя, іх карані шырока расстаўленыя і як бы «абдымаюць» пастаянныя зубы. Калі не лячыць карыес, працэс распаўсюджваецца на пульпу і затым выходзіць у перыяпікальныя тканкі. Фармуецца запаленчы ачаг, які ў тым ліку можа прывесці і да гібелі пастаяннага зуба. Да таго ж, сківіцы развіваюцца актыўна толькі пры наяўнасці гэтых часовых зубоў, а пры выдаленні малочнага утворыцца пустата.

— Адпаведна, парушаецца актыўны рост сківіцы. І калі прарэзваецца пастаянны зуб, апрыёры большы, чым малочны, яму ўжо няма месца ў зубным радзе. І ён прарэзваецца зусім не ў тым месцы, дзе павінен быць. Зубы, якія стаяць побач, нахіляюцца — вось вам і наступнае артадантычнае лячэнне, — сказала галоўная доктарка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»23

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць