Здароўе11

Чаму больш жанчын сталі адмаўляцца ад супрацьзачаткавых таблетак?

Паводле нацыянальнага брытанскага даследавання сэксуальнага здароўя Natsal, за дзесяць гадоў доля маладых жанчын у Вялікабрытаніі, якія п'юць супрацьзачаткавыя таблеткі, скарацілася з 48% да 32%. Сярод усіх жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту яна знізілася з 29% да крыху менш за 21%. За той жа час доля жанчын з гарманальнай унутрыматачнай спіраллю вырасла з 4% да 10%. А карыстанне прэзерватывамі не змянілася, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Rich Pedroncelli

Чаму жанчыны сталі радзе піць супрацьзачаткавыя таблеткі? Адна з прычын — вялікі выбар метадаў кантрацэпцыі: імпланты, ін'екцыі, спіралі. Расце папулярнасць негарманальных метадаў, напрыклад праграм для адсочвання фертыльнасці. Не выключана таксама, што людзі сталі радзей займацца сэксам, і гэта даследчыкі збіраюцца вывучыць асобна.

Паводле NHS (дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя Вялікабрытаніі), сярод пабочных эфектаў таблетак могуць быць змены настрою. Таксама ёсць вельмі невялікая рызыка тромбаў і крыху павышаная рызыка раку малочнай залозы і шыйкі маткі. Пры гэтым таблеткі лічацца бяспечным і эфектыўным метадам: 91% пры звычайным выкарыстанні і 99% пры ідэальным. Праграмы адсочвання фертыльнасці дзейсныя больш чым на 90%, калі карыстацца імі правільна, а пры памылках толькі на 76%.

Доктарка Пола Брыгс нагадвае, што таблеткі змяншаюць анамальныя крывацёкі, боль і нават рызыку некаторых гінекалагічных відаў раку. Цяпер існуе больш за 20 камбінацый гармонаў, у тым ліку прэпараты з эстрадыёлам, які бліжэй да натуральнага гармону.

Колькасць незапланаваных цяжарнасцей у краіне пры гэтым не вырасла. Аднак кожная пятая жанчына не карыстаецца эфектыўнай кантрацэпцыяй, і дзве з пяці цяжарнасцей незапланаваныя або жанчына не ўпэўненая, ці хацела яе.

Каментары1

  • чытач
    29.11.2026
    Дык "да " ці "ад"?[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго94

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы8

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы2

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы17

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Спевака Дзмітрыя Калдуна ў Расіі кінулі на $650010

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго94

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць