Свет11

Бабруйчане арганізавалі ў Расіі дзве наркалабараторыі, а ў судзе папрасіліся на вайну ва Украіне

Беларусы атрымалі па 16 гадоў калоніі строгага рэжыму і захацелі паслужыць у расейскім войску.

Скрыншот: «Магілёў-Анлайн»

Жыхары Бабруйска Уладзіслаў і Антон атрымалі ў Расіі па 16 гадоў калоніі строгага рэжыму. Іх справу разглядаў Уладзімірскі абласны суд.

Беларусаў прызналі вінаватымі ў тым, што яны стварылі наркалабараторыі і выраблялі наркотыкі на продаж — гэта значыць у незаконнай вытворчасці і замаху на незаконны збыт наркатычных сродкаў, учыненых арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і незаконным захоўванні прэкурсораў наркатычных сродкаў, піша «Магілёў-Анлайн».

Як вынікае з матэрыялаў справы, бабруйчане паехалі на заробкі ў Расію, а там завербаваліся ў арганізаваную злачынную групу, арганізатар і кіраўнік якой па справе праходзіць як «неўстаноўленая асоба». Маладыя людзі выконвалі даручэнні свайго куратара, якога, па іх словах, ні разу не бачылі — размаўлялі праз інтэрнэт.

За год такой камандзіроўкі бабруйчане паспелі стварыць дзве наркалабараторыі. Увесну мінулага года іх затрымалі супрацоўнікі ФСБ у вёсцы Нядзюрава Кіржацкага раёна, дзе на імя сястры аднаго з бабруйчан быў набыты двухпавярховы дом і зямельны ўчастак.

Следства ўстанавіла, што Уладзіслаў і Антон паспелі зварыць больш за 6 кг мефедрону, частку якога размясцілі ў схованках-закладках, а іншую захоўвалі дома. Акрамя гатовай прадукцыі, з незаконнага абароту канфіскавалі звыш 163 кг прэкурсораў наркатычных рэчываў і больш за тону розных рэактываў.

Сваю віну бабруйчане цалкам прызналі. Вызначаючы памер пакарання, суд улічваў асобы беларусаў. У прыватнасці, абодва раней не судзімыя, нават да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваліся, па месцы жыхарства і па ранейшых месцах працы характарызуюцца станоўча. 

Абвінавачаныя прадставілі ў суд нават граматы за ўдзел у школьных і спартыўных конкурсах і грамадскім жыцці. Акрамя таго, Уладзіслаў паведаміў, што аказваў матэрыяльную дапамогу Бабруйскаму дзіцячаму дому.

Больш за тое — у судзе беларусы папрасіліся ў расійскую армію на вайну ва Украіне. У прысудзе пазначана, што суд улічыў «прынясенне выбачэнняў перад грамадствам за прычыненую шкоду і намер удзельнічаць у якасці добраахвотнікаў у складзе Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў зоне правядзення спецыяльнай вайсковай аперацыі». 

Далейшы лёс бабруйчан невядомы. Пра Вячаслава ў судовых картатэках наогул няма звестак, Антон жа абскардзіў прысуд у апеляцыйным парадку, а затым і ў касацыйным. У верасні яго скарга паступіла ў Другі касацыйны суд агульнай юрысдыкцыі. Магчыма, яна яшчэ не разгледжаная. Ці паехалі беларусы на вайну, невядома.

Каментары1

  • РукаТвар
    06.11.2024
    Як вынікае з матэрыялаў справы, бабруйчане паехалі на заробкі ў Расію, а там завербаваліся ў арганізаваную злачынную групу, арганізатар і кіраўнік якой па справе праходзіць як «неўстаноўленая асоба». Куратары, арганізатар і кіраўнік яўно былі фсбэшнікі, якія спачатку срубілі бабло, а потым яшчэ гэтых двух ідыэтаў, якія выконвалі іх загады, затрымалі ды хутчэй за ўсё адправілі на фронт, атрымаўшы яшчэ сабе і зоркі.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць