Кіно1111

Беларусь паказалі ў брытанскім серыяле — такой Смаргоні вы яшчэ не бачылі

Днямі выйшаў брытанскі серыял «Дзень Шакала» — гісторыя аднайменнага кілера, якога па ўсёй Еўропе шукае супрацоўніца спецслужбаў. У пагоні за Шакалам брытанку з калегамі занесла і ў Беларусь.

Фота: кадр з серыяла

«Дзень Шакала» — экранізацыя аднайменнага рамана 1971 года пісьменніка Фрэдэрыка Форсайта. У галоўнай ролі — Эдзі Рэдмэйн, англійскі акцёр і лаўрэат «Оскара».

Рэдмэйн грае суперпрафесійнага кілера па мянушцы Шакал, якога шукае Б’янка, супрацоўніца брытанскіх спецслужбаў. Жанчына высвятляе, хто, хутчэй за ўсё, мог бы вырабіць зброю, якой карыстаецца Шакал — сляды ад таго збройніка вядуць у Беларусь, калі дакладней, у Смаргонь. 

У другой серыі туды збіраецца і Б’янка з калегамі. Брытанцы трапляюць у Смаргонь праз Латвію — яны прылятаюць у Рыгу і далей перасякаюць мяжу, прычым калега Б’янкі адзначае, што Беларусь ставіцца да іх дзеянняў вельмі варожа.

Фота: кадр з серыяла
Фота: кадр з серыяла

Ва ўяўленні брытанскіх сцэнарыстаў Беларусь і ўласна Смаргонь пакрытыя лясамі. У гэтай Смаргоні агенты знаходзяць стары катэдж, дзе і хаваецца збройнік, і спрабуюць яго затрымаць, але ўсё ідзе не па плане.

Фота: кадр з серыяла

У «Дні Шакала» будзе 10 серый, з іх выйшла ўжо 5. Серыял добра прынялі — напрыклад, на ўплывовай платформе IMDb ён мае рэйтынг 8,1 бала з 10.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • 5
    12.11.2024
    сляды ад таго збройніка вядуць у Беларусь, калі дакладней, у Смаргонь ... на Смаргоньскі ліцейна-механічны
  • .
    12.11.2024
    Не зусім, трэба: Smarhoń.
  • Андрусь
    12.11.2024
    Стваральнікі прачыталі ў гугле, што Беларусь мае адну з найбольшых у Еўропе лясістасць - амаль 45% тэрыторыі пакрытая лясамі. Вось і ўявілі сабе такія Смургоні.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць