Грамадства33

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»

Днямі папулярны падлеткавы спявак і блогер Дзім Дзімыч у сацсетках заявіў, што ўступіў у праўладную партыю «Белая Русь». Аказалася, ён паспяшаўся. У афіцыйным тэлеграм-канале партыі «Белая Русь» з'явіўся адказ на яго заяўку аб прыёме ў партыю. 

Фота з інстаграма блогера

«У адно са сталічных аддзяленняў Беларускай партыі «Белая Русь» звярнуліся блогеры і музычныя выканаўцы Дзмітрый Сіўчык і Ульяна Сталярова (падлеткавы блогер Улька Пулька — НН) з просьбай аб уступленні ў шэрагі партыйцаў. Разгледзеўшы іх заявы, кіраўніцтва «Белай Русі» прыняло рашэнне адмовіць аб прыёме ў партыю ў сувязі з тым, што дзейнасць гэтых грамадзян супярэчыць статуту і праграме партыі», — гаворыцца ў адказе. 

Перад гэтым Вольга Бондарава пахвалілася, што ёй паабяцалі, што Дзім Дзімыча ў партыю не возьмуць. 

«У партыі «Белая Русь» — сапраўды дастойныя грамадзяне нашай краіны, для якіх гонар, годнасць — не проста словы, а жыццёвыя арыенціры. Адным з такіх прынцыповых людзей з'яўляецца кіраўнік партыйнай арганізацыі Першамайскага раёна Мінска Сяргей Анатольевіч Мазоўка. Як нам стала вядома, Сяргей Анатольевіч заняў цвёрдую пазіцыю ў справе абароны маральных асноў грамадства і не дапусціў публічнага прыніжэння партыі супрацоўніцтвам з прапагандыстамі ЛГБТ, наркотыкаў і гвалту.

Дзім Дзімыч не ўступіць у партыю «Белая Русь», паведаміў палітык», — напісала Бондарава.

І мела рацыю. 

Сяргей Мазоўка — гэта той самы функцыянер, які з усмешкай і пальцам уверх пазіраваў на фота разам з Дзімам Дзімычам і іншымі блогерамі.

Мазоўка — былы вайсковец, палкоўнік у адстаўцы. Ён працаваў начальнікам агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі, а потым пайшоў на пасаду партыйнага функцыянера «Белай Русі». Доўгі час ён з`яўляецца дэпутатам Мінгарсавета.

У 2021 годзе аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала аўдыя, на якім мужчына з голасам, падобным на Мазоўку, у жніўні 2020 года загадвае курсантам быць гатовымі страляць па мірных пратэстуючых на паражэнне баявымі патронамі.

У сакавіку 2022 года ў гутарцы з чытачкай «Нашай Нівы» Мазоўка адмаўляў, што расійскія войскі атакавалі Украіну з тэрыторыі Беларусі, казаў, што «праблемы міру тут ні пры чым» і заявіў, што ваяваць не збіраецца.

Дзім Дзімыч стаў шырока вядомы па-за межамі сваёй аўдыторыі, дзякуючы даносам Вольгі Бондаравай і яе паплечнікаў. Яны вінавацілі блогера ў ЛГБТ-прапагандзе. Таксама Бондарава абуралася, што блогер апранаецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы.

Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Пазней блогера-мільённіка выклікалі ў Міністэрства культуры. «Там мы паразмаўлялі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі», — распавёў блогер у інстаграме.

Пасля даносаў Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах. Ён падаваў у суд на Бондараву і, паводле яе слоў, прайграў яго. 

Нядаўна стала вядома, што з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!». 

Цяпер справа дайшла і да спробы ўступлення ў лукашэнкаўскую партыю. 

Каментары3

  • даведка
    14.11.2024
    В партию «Белая Русь» через постель общественную организацию «Белая Русь».
  • Алек. Ру
    15.11.2024
    На фота да чаго ж брыдкія цëткі,або жанчыны? І можна даць І 20 , І 45. Ну як так себе запусціць...
  • Тамошний
    15.11.2024
    Что белая русь что димыч одного поля ягоды. Ну а бондарева была права насчет него, его поведение как человека как бы жирно намекает о его ориентации по жизни. К тому же со вступлением в партию у него вышел сильный коричневый конфуз в майтках))

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовая дзяўчына пры абгоне вылецела ў кювет і разбілася насмерць пад Оршай7

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць