Грамадства1515

«Унеслі карэкціроўкі ў кантэнт». Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча выклікалі ў Міністэрства культуры

Папулярнага блогера Дзіму Сіўчыка (Дзім Дзімыча) не пакідаюць у спакоі пасля даносаў прарасійскай актывісткі.

Блогер Дзім Дзімыч. Скрыншот відэа з яго ютуб-канала

Блогер расказаў, што ўчора быў у Міністэрстве культуры.

«Там мы пагаварылі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі, як і ў любой іншай нармальнай працы. Што магу сказаць: яшчэ раз паўтаруся, што я нармальны чалавек, прапагандую толькі здаровы лад жыцця і правільныя каштоўнасці, і ніякія іншыя»,

— паведаміў ён у сторыс у інстаграме.

Дзіма Сіўчык — папулярны блогер. У яго ютуб-канала 6 мільёнаў падпісчыкаў, а ў тыктоку — 2 мільёны. Асноўная яго аўдыторыя — падлеткі.

Дзяржаўныя органы і прапаганда звярнулі на яго ўвагу пасля даносаў прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Тая абуралася, што блогер адзяваецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы, і вінаваціла яго ў прапагандзе ЛГБТ. Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Каментары15

  • даведка
    10.10.2023
    Мне даже страшно представить, какие конкретно наставления могла дать Диме Сивчику в минкульте Ирина Дрига.
  • Слоним
    10.10.2023
    Ему надо полностью перейти на белмову и сеять вечное среди белорусскоязычной публики. Там такие ценности примут.
  • министервства хулитуры
    10.10.2023
    бондарава і міністэрства культуры - гэткая мясцовая полиция нравов? ці проста мясцовая гапата? гопнікі чапляюцца да ўсіх, хто апрануты, пабрыты не так, як яны

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА11

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

Былы галаўкам УСУ Сырскі паехаў дапамагаць мацаваць абарону нарвежцам8

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА11

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць