Вайна

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што рашэнне па адпраўцы ва Украіну супрацьпяхотных мін прадыктаванае новай тактыкай расійскіх вайскоўцаў на фронце, паведамляе CNN.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Natacha Pisarenko

«Яны больш не вядуць наступ механізаванымі сіламі. Яны дзейнічаюць з дапамогай пяхоты, якая здольная падысці і пракласці шлях механізаваным войскам», — сказаў Осцін журналістам падчас свайго знаходжання ў службовай камандзіроўцы ў Лаосе.

Осцін сказаў, што ўкраінскім вайскоўцам патрэбная зброя, якая дапаможа «запаволіць гэтыя намаганні».

«Міны, якія мы хацелі б ім даць — гэта міны, якія не з'яўляюцца мінамі пастаяннага дзеяння. Гэта значыць, мы можам кантраляваць, калі яны самаактывуюцца, самазнішчаюцца, і гэта робіць іх значна больш бяспечнымі», — дадаў кіраўнік Пентагона.

Ён падкрэсліў, што Украіна павінна несці адказнасць за ўлік месцазнаходжання гэтых мін.

Вайсковы аглядальнік Рускай службы Бі-бі-сі Ілья Абішаў пракаментаваў рашэнне амерыканскага кіраўніцтва так:

«Патрэбы УСУ ў супрацьпяхотных мінах абвастраюцца па меры таго, як расійскае камандаванне ўсё больш робіць стаўку на атакуючыя дзеянні вялікай колькасцю жывой сілы.

Каб утрымліваць пазіцыі ва ўмовах колькаснай перавагі праціўніка, украінскай арміі патрабуюцца магутныя фартыфікацыі на вялікай працягласці лініі фронту. Такім чынам, ёй трэба шмат супрацьпяхотных мін — і пакуль незразумела, ці здольны дазвол Байдэна на іх пастаўкі закрыць дэфіцыт.

Тым больш што міны — хоць і важны, але не адзіны ключавы элемент супрацьпяхотных загарод. Да таго ж яны даволі хутка выдаткоўваюцца — асабліва такія, што самі абясшкоджваюцца, якія ЗША маюць намер перадаць Украіне».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу чакаецца інтэнсіўны зарапад5

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў2

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць