Вайна88

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?

Z-блогеры панікуюць з нагоды магчымасці выкарыстання Украінай дальнабойных ракет.

HIMARS. Фота: Getty Images

Навіна аб дазволе Украіне з боку саюзнікаў выкарыстоўваць ракету вялікай дальнасці выклікала бурную рэакцыю сярод Z-блогераў.

«РСЗА HIMARS з яе штатнымі боепрыпасамі не адносіцца да аператыўна-тактычнага ўзбраення. Яна здольная трапляць у цэлі на тактычнай адлегласці, гэта значыць, у франтавой і прыфрантавой зоне.

Усё мяняецца, калі ўстаноўка M142 HIMARS зараджаецца балістычнымі ракетамі ATACMS. У гэтым варыянце яна становіцца АТРК — аператыўна-тактычным ракетным комплексам, які здольны наносіць паражэнне па глыбокім тыле. А гэта ўжо не проста абстрэл прымежнай вёскі ў Белгарадскай вобласці.

Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў. Гэта адразу азначае, што пад пагрозай будуць знаходзіцца стратэгічныя аб'екты, напрыклад такія як атамныя станцыі, металургічныя прадпрыемствы і іншыя важныя аб'екты, якія ўплываюць як на эканоміку Расіі, так і на ваенна-прамысловы комплекс краіны. Адчуваеце розніцу?», — тлумачыць канал ZАПИСКИ VЕТЕРАНА і заклікае:

«Удары ўглыб тэрыторыі Расіі аператыўна-тактычнымі комплексамі — гэта пераход вайны на зусім новы ўзровень. Гэта сур'ёзнае павышэнне ставак. Адказ з нашага боку павінен быць суразмераны пагрозам. Аж да прымянення тактычнай ядзернай зброі».

Блогер Рыбарь удакладняе, што самым небяспечным пры выкарыстанні АТР ATACMS з'яўляецца хуткасць іх палёту:

«На адлегласць 120 км АТР даляціць за 1 хвіліну 20 секунд, а на максімальную [адлегласць] 300 км — за 3 хвіліны 20 секунд».

 ATACMS
Аб'екты ў зоне дасягальнасці заходніх дальнабойных ракет. Фота: rybar / Telegram

Рыбарь прагназуе, што УСУ пры нанясенні ўдараў не абмяжуецца Курскай вобласцю. Пад атаку можа патрапіць «любы аб'ект у любым рэгіёне». Галоўнымі сярод іх з'яўляюцца аэрадромы тактычнай і армейскай авіяцыі.

Ударым па амерыканскіх спадарожніках

«У выпадку рэальнага ажыццяўлення ўдару УСУ амерыканскімі ракетамі ATACMS па расійскай тэрыторыі немінуча адбудзецца імклівае спаўзанне да крызіснай сітуацыі, аналагічнай той, якая склалася паміж СССР і ЗША ў 1962 годзе, і якая атрымала назву «Карыбскага крызісу», — прагназуе Рамзай і прапануе ў якасці максімальна эфектыўнага і дэманстратыўнага адказу ўдарыць па амерыканскай спадарожнікавай групоўцы над Расіяй.

«Удар па спадарожніках будзе лагічны і апраўданы, бо менавіта спадарожнікі ЗША будуць забяспечваць нанясенне ракетнага ўдару ATACAMSамі або «Шторм Шэдаў» і «Скальпамі». Пры гэтым неяк прыкрыць ці абараніць свае спадарожнікі амерыканцы не змогуць. Да таго ж знішчэнне некалькіх ключавых спадарожнікаў разведкі і сувязі рэзка знізіць баявыя магчымасці амерыканцаў.

Зноў жа, такі ўдар дэманстратыўна ігнаруе ўсе папярэджанні амерыканцаў аб тым, што напад на іх спадарожнікі прыраўноўваецца да нападу на ЗША. І ў гэтым выпадку ўжо амерыканцы аказваюцца перад выбарам далейшай эскалацыі канфлікту ці выхаду на перамовы», — тлумачыць блогер.

Калі Масква застанецца без святла, то ўдарым па атамных станцыях

Блогер Fighterbomber прапаноўвае паглядзець на тое, наколькі паспяхова ўкраінскі бок будзе выкарыстоўваць дазвол і якія цэлі будзе атакаваць. У залежнасці ад гэтага і адказваць.

«Думаю, зразумела, што калі нам разваляць нейкі чарговы НПЗ, ці мост, ці дзясятак такіх, то ў нашай тактыцы і выбары цэляў нічога не зменіцца.

А вось калі Масква застанецца на дзень-два без святла, то, думаю, наступны ўдар будзе ўжо не па падстанцыях, а па саміх станцыях, у тым ліку атамных.

Калі Масква без святла пасядзіць больш за пару дзянькоў, то варта чакаць спачатку папераджальных стрэлаў ядрэнбатонамі, а потым ужо стрэлкі гадзіннікаў ядзернага апакаліпсісу ўстануць на нулі».

Праўда, блогер дапускае, што жорсткае рашэнне Расія будзе адцягваць да моманту ўступлення на пасаду Трампа, на якога ўскладае надзею, што «ён там нешта парашае».

Блогер упэўнены, што аб'ектамі атак з боку УСУ стануць аэрадромы і аператыўныя пляцоўкі.

«Не ўся авіяцыя ў нас выведзена за радыус паражэння ракетамі, і ўсю яе вывесці немагчыма. (…) Ракеты даляцяць хутчэй за тое, як самалёты або верталёты ўзляцяць» — заўважае Fighterbomber і прапаноўвае:

«Што тут можна зрабіць? Рухацца. Рух — жыццё. Змяняць аэрадромы і стаянкі, жыць у самалётах. Жорстка адказваць нягледзячы ні на што. На вайне як на вайне. Пакуль што іншых варыянтаў я не бачу».

Каментары8

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.11.2024
    і гэта добра!
  • Будет повтор Брестского мира 1918
    19.11.2024
    Да ничего это не меняет. У США нет в достатке этих ракет, а у Украины большая нехватка личного состава. На след.год Украина запланировала на оборону всего 1 млрд. Долл. Экономика на войну не переведена. Так что перспективы для Украины очень нехорошие.
  • Заходні беларус
    19.11.2024
    Будзе не "Брестский мир", а будуць два варыянты, Украина пераможа гэтага тэрарыста павольна крок за крокам, и други варыянт, кали крамлўскі курдупель націсне там на нейкую чырвоную кнопку, дык гамон яму прыйдзе яшчэ хутчэй. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх22

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

У Светлагорску звольнілі міліцыянера, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях. Цяпер ён судзіцца з УУС3

У гімн Славакіі дадалі фуяру. Калі стаў вядомы кошт новай аранжыроўкі, узнялася буча4

Навагодні цуд: у Мінскім раёне на дварэ расцвіла ружа5

Дабратвор з Варшавы запісаўся ў давераныя асобы Канапацкай35

Лукашэнка прапанаваў прыцягваць вайскоўцаў для аховы выбарчых камісій10

Новы рэкорд паездкі на таксі — 228,66 рубля. Але ўсё строга па тарыфе2

Ноу-хау амерыканскай судовай сістэмы — глядзім на злачынства вачыма абвінавачанага праз VR-шлем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх22

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх

Галоўнае
Усе навіны →