Усяго патроху4343

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Расійскі тыкток-блогер казахскага паходжання Азамат Айталіеў, які мае больш за 2,6 мільёна падпісчыкаў, прыляцеў у Мінск. Робіць што звычайна: танчыць і ходзіць па рэстаранах. Але не ўсім беларусам падабаюцца яго паводзіны.

Тут і далей скрыншоты відэа Азамата Айталіева

Папулярным блогерам Айталіеў стаў у 2021 годзе. Тады ў тыктоку завірусіўся яго дзіўны танец пад песню, прысвечаную самому сабе. Шмат іншых блогераў пачалі запісваць відэа пад яго гук.

Азамат любіць вандраваць, танчыць і смачна есці. Цяпер ён у Мінску. Блогер вырашыў прайсціся з інспекцыяй як па даволі дарагіх рэстаранах беларускай сталіцы, так і па бюджэтных сеткавых.

На адзін са сняданкаў блогер адправіўся ў самы высокі рэстаран Мінска з цудоўным відам на горад — The View.

Трэба адзначыць, што Азамат — далёка не самы ветлівы наведвальнік. Калі яму патрэбны афіцыянт, ён проста крычыць на ўсю залю: «Афіцыянт!» А калі малады чалавек раіць яму на сняданак узяць аўсянку, адказвае: «Аўсяную? Гэта ж як у псіхушцы даюць кашу» (гэты «жарт» ён любіць паўтараць у розных месцах, калі яму прапаноўваюць нейкую кашу). Нагодай для не вельмі арыгінальных жартаў становяцца і яйкі, якія ўваходзяць у склад шакшукі.

У выніку блогер папрасіў прынесці «Шчыльны сняданак» за 20 рублёў.

— Бекон — нейкі жах, — смяецца Азамат і сцвярджае, быццам бекон учорашні.

Потым ён паклікаў адміністратарку, каб сказаць, што з усяго сняданку можна есці толькі яйкі. Што было далей, не вельмі зразумела, бо ў наступным відэа Азамат ужо сыходзіць з рэстарацыі.

Мабыць, у гэты момант персанал ужо раздражнёны максімальна, бо адміністратарка на пытанне блогера, куды ж едзе панарамны ліфт, міла адказвае: «У пекла. Сардэчна запрашаем!»

Азамат жа здаецца вельмі задаволеным вынікам і смяецца:

— Бачыце, гэта адзіны рэстаран, дзе ёсць ліфт у пекла.

@azamataitaliev95

♬ оригинальный звук - Azamat Aitaliev live

У Grand Café расійскаму блогеру таксама не спадабалася. Правакаваць афіцыянтку ён пачаў адразу. На пытанне «Што для вас прыгатаваць?» Азамат адказаў: «Мне здаецца, вы павінны спачатку прадставіцца». Ён наўмысна перакручвае некаторыя словы. Пачуўшы «ў якасці аперытыву» кажа: «Нічога не зразумеў. У якасці апельсіну?»

Замовіў блогер боршч і салату «Цэзар».

— Дзяўчынкі, хлопчыкі, паглядзіце: мне прынеслі «Цэзар». Выглядае жудасна. Не ведаю, да чаго гэта падобна, але за 36 рублёў гэта брыдкая падача. Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе.

Блогер усё ж частуецца салатай і незадаволена моршчыцца. Кажа, што гэта немагчыма есці.

— Не ведаю, можа, у беларускай кухні так гатуюць «Цэзар».

Ён папрасіў паклікаць адміністратара і пачаў вучыць яго таму, як трэба падаваць салату. Адміністратар трымаецца і просіць паказаць прыклад таго, як, па меркаванні блогера, павінен выглядаць эталонны «Цэзар».

— Я думаю, ваш кухар павінен ведаць, як выглядае «Цэзар». Я ў афіцыянта спытаў, ці класічны ў вас «Цэзар». Ён адказаў «так». Ну выбачайце, тады падайце класічны. Калі аўтарскі, дык гэта трэба данесці кліенту: «У нас незвычайная салата, у нас па-свойму».

Адміністратар прапаноўвае замяніць салату і перадаць шэф-кухару ўсе пажаданні кліента.

@azamataitaliev95

♬ оригинальный звук - Azamat Aitaliev live

Баршчом Азамат застаўся незадаволеным:

— Быццам я прыйшоў не ў рэстаран, а ў сталоўку.

Завітаў Азамат і ў рэстаран «Лебядзіны». Там блогер вырашыў пачаставацца «Бярозавымі пельменямі», якія каштуюць ажно 61 рубель за порцыю (у талерцы можна налічыць усяго 7 пельменяў). Нават сам блогер пацікавіўся, ці не залатыя яны. Але не, высветлілася, што цана такая за кошт краба, які знаходзіцца ўнутры.

Азамат вырашыў праверыць нервовую сістэму адміністратаркі і сказаў, што есці іх немагчыма. Але потым усё ж удакладніў, што немагчыма, таму што пельмені нерэальна смачныя.

Блогер таксама замовіў дранікі з трыма відамі ікры — чорнай, чырвонай і шчупаковай. Тры дранікі (і ікра, як прызнаўся афіцыянт, «для дэкору») абышліся яму ў 41 рубель. Але таксама вельмі спадабаліся.

Завітаў Азамат і ў бюджэтныя «Васількі». Пачуўшы ад афіцыянта, што тут беларуская кухня, блогер удакладніў: «А вы мяне не атруціце?» Тут мужчына папрасіў дранікі і бульбяную бабку. І не ўстрымаўся ад жарту: «Бабу-Ягу, ха-ха».

Відавочна, Азамат шукаў магчымасць для стварэння канфлікту. Ён паспрабаваў замовіць «Аліўе» без гарошку. Але блогеру ўсё ж зрабілі салату, як ён хацеў. Ён адзначыў «сталоўская смачная ежа», а потым удакладніў у афіцыянткі:

— Колькі гэта каштуе па-нашаму? (афіцыянтка адказвае, што 11 беларускіх рублёў — гэта крыху менш за 500 расійскіх. — НН). Калі сапраўды, мне спадабалася. Я не скажу, што гэта павінна быць у дарагіх рэстаранах — гэта будзе проста. А вось у такім рэстаране — кухні вашай нацыянальнай — мне падаецца, гэта смачна.

@azamataytaliev25

♬ Легенда тут - AZAMAT AITALIEV

Акрамя паходаў па рэстарацыях, Азамат запісаў відэа са сваімі фірмовымі танцамі на Кастрычніцкай плошчы і побач з Нацыянальнай бібліятэкай. Але ж далёка не ўсім беларусам падабаюцца яго паводзіны. Блогеру часта пішуць, што ў нашай краіне так сябе паводзіць не прынята.

Каментары43

  • Я узкий
    23.11.2024
    Он же говорит, что татарские у него корни. Хотя внешне, конечно, на казаха похож. Но манеры чисто рюсские
  • Гм-гм..
    23.11.2024
    Не очень толерантно прозвучит—но у друга степей ,в его кибитке прямо разработаны стандарты салата «Цезарь», а блюда национальной белорусской кухни не могут быть для «дорогого ресторана».
    Удивительно,как быстро быдлеют и хамеют любые национальности,вступая обеими ногами в москву.
    Объясните ему перевод с беларускай мовы значение слова «быдла».
  • Улад
    23.11.2024
    Прыдурваецца дзеля хайпа. Учора у TikTok я наткнуўся на яго ролік, дзе ён заходзіць у метро "Няміга" і каментуе гэта. З ідыёцкім смехам. І гэта глядзяць 2,6 мільёна падпісчыкаў ???

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20204

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіраўніцтва БНФ абяцала кожнаму ўдзельніку па адной сасісцы». Што пішуць у метадычках для ідэолагаў14

У Аўстраліі памёр кракадзіл Бёрт — зорка культавага ў 1980-я фільма «Дандзі па мянушцы «Кракадзіл»

Вывезены з Украіны ў Расію падлетак скончыў жыццё самагубствам1

Суд на Каляды. У Мінску пачаўся завочны працэс над Славам Камісаранкам

У Расіі хочуць забараніць званкі ў месенджарах3

Іранскі прадпрымальнік выканаў «Купалінку» на старажытным іранскім барабане1

Прызначылі новага гендырэктара Мінскага аэрапорта

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў вярнуўся ў Мінск раздражняць беларусаў: танчыць у вышыванцы, шукае жонку18

За вечар у Мінску патанулі ў ванне два чалавекі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20204

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Галоўнае
Усе навіны →