Здароўе11

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду

Крыніцай распаўсюджанага пост-кавіднага сіндрому, які выклікае цяжкасці з канцэнтрацыяй увагі, дрэнную памяць, а таксама зніжэнне ментальнай яснасці і прадукцыйнасці, аказалася зусім не галава і не нервовая сістэма чалавека, паведамляе каманда амерыканскіх навукоўцаў. Вось у чым асноўная прычына.

Фота: «Наша Ніва»

Пасля перанесенага каранавірусу многія людзі сутыкаюцца з так званым «туманам у галаве» — станам, які характарызуецца зніжэннем канцэнтрацыі, бязладнасцю думак, няпамятлівасцю, стомленасцю, зменай у адчуванні пахаў і смаку, болямі ў суставах або цягліцах, задышкай і многім іншым.

Каманда навукоўцаў з Радыялагічнага таварыства Паўночнай Амерыкі (RSNA) правяла даследаванне, у якім аналізавала стан пацыентаў з працяглымі сімптомамі Covid-19 пры дапамозе МРТ. Асаблівая ўвага надавалася кагнітыўным парушэнням, якія ў некаторых людзей захоўваюцца на працягу некалькіх тыдняў, а ў іншых — месяцаў ці нават гадоў пасля заражэння кавідам.

У рамках даследавання 12 дарослых пацыентаў (мужчын і жанчын) прайшлі МРТ лёгкіх і функцыянальную МРТ галаўнога мозгу, а таксама іншыя кагнітыўныя тэсты (аўтары дакладу адзначаюць, што метад адначасовага параўнальнага МРТ-аналізу лёгкіх і галоўнага мозгу дагэтуль нідзе не ладзіўся).

Вынікі аналізу паказалі, што ва ўсіх пацыентаў, што пакутуюць ад «тумана ў галаве», быў зніжаны газавы абмен у лёгкіх і ад таго павышаны мазгавы крывазварот. У людзей са зніжаным газавым абменам назіраліся кагнітыўныя парушэнні і паменшаны аб'ём шэрага і белага рэчываў у галаўным мозгу (іншымі словамі, адбываецца лёгкае кіслароднае галаданне мозгу).

«Зніжэнне газавага абмену ў лёгкіх у выніку іх пашкоджання каранавірусам прыводзіць да больш высокай актыўнасці сэрца і больш высокай перфузіі (крывазвароту) мозгу», — адзначаюць аўтары даследавання.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што пацыентам з такімі сімптомамі неабходныя дадатковае абследаванне і лячэнне, каб прадухіліць развіццё больш сур'ёзных ускладненняў у доўгатэрміновай перспектыве.

Каментары1

  • Беня
    30.11.2024
    На удивление серьезная статья.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць