Свет1111

Славацкі прэм'ер заявіў, што Зяленскі прапанаваў яму 500 мільёнаў еўра за падтрымку членства Украіны ў НАТА

А грошы меркавалася ўзяць з расійскіх актываў, піша Украінская праўда са спасылкай на Politico.

Фота: Omar Havana / AP

Роберт Фіца сцвярджае, што падчас сустрэчы з Зяленскім на саміце Еўрапейскага Саюза яны абмяркоўвалі фінансавыя страты Славакіі праз спыненне транзіту расійскага газу.

«Фіца сказаў, што пасля таго, як ён паведаміў Зяленскаму, што Славакія можа губляць блізу 500 мільёнаў еўра платы за транзіт газу ў год, украінскі прэзідэнт «спытаў мяне, прагаласаваў бы я тады за сяброўства ў NATO, калі ён дасць мне 500 мільёнаў еўра расійскіх актываў, і, вядома, я сказаў: «Ніколі», — кажа Фіца.

Фіца заявіў журналістам, што прапановы Зяленскага зробленыя за зачыненымі дзвярыма, з'яўляюцца «абсурднымі», і выказаў здагадку, што Украіна дазволіла сабе нанесці шкоду эканоміцы чальца ЕС.

«Мы відавочна сутыкаемся з газавым крызісам дзякуючы прэзідэнту Зяленскаму», — сказаў прэм'ер Славакіі падчас прэс-канферэнцыі напярэдадні саміту, не ўдакладняючы, што мае на ўвазе.

Каментары11

  • Алекс
    21.12.2024
    Фица обчитался опусов алкоМаши Захаровой или любителя портвейна неДимона?
  • Проста жыхар
    21.12.2024
    Ну і доўбень гэты Фіца. Цяпер не будзе ні газу, ні 500 мільёнаў.
  • Крэйзанутыя
    21.12.2024
    Як такіх мярзотных палітыканаў, як Фіца і Орбан, выбіраюць там, дзе бюлетэні сапраўды лічаць?

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць