Культура

Акторка, якая плакала перад Лукашэнкам, аказалася незапатрабаванай. Што цяпер з Вольгай Няфёдавай

У сакавіку 2026 года мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра стаў расіянін Дзмітрый Акімаў, які змяніў на гэтай пасадзе Вольгу Няфёдаву. Паводле інфармацыі крыніц «Люстэрка», пасля гэтага ў акторкі ўзніклі праблемы.

Вольга Няфёдава. Фота: скрыншот відэа

Пасля прыходу ў Купалаўскі новага кіраўніка ў тэатры адбыліся тры прэм’еры:

  • «Замак Альшанскі» (паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі»), які ў чэрвені паставіў запрошаны рэжысёр Дэвід Разумаў;
  • «Сэрца на далоні» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна, які ў кастрычніку паставіў сам Акімаў;
  • «Мая першая Ева» паводле аднайменнага рамана сучаснай беларускай рускамоўнай пісьменніцы Вікторыі Кляўко, які ў лістападзе паставіў актор і рэжысёр Купалаўскага Ілья Крук, нядаўні падначалены Няфёдавай.

Ні ў адной з іх былая мастацкая кіраўніца не занятая, хоць у Купалаўскім існуе дэфіцыт кадраў.

Старонка Няфёдавай на сайце не знікла, акторка застаецца ў складзе трупы. Аднак апошняя прэм’ера з яе ўдзелам адбылася ў снежні 2025 года, калі яна яшчэ займала кіраўнічую пасаду.

Апошнім часам Няфёдава вярнулася да здымак у расійскіх серыялах. У  2026‑м яна папрацавала ў праектах «Выгоцкі», «Далёка да Масквы», а таксама «Партызаны». Ролі ў яе там эпізадычныя, у «Выгоцкім» яе персанажу наогул не дасталася імя, яна проста «няня».

Нагадаем, летам 2020 года большая частка трупы звольнілася з Купалаўскага на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў.

Працу адміністрацыя змагла аднавіць толькі ў сакавіку 2021 года. За прамінулыя з таго моманту гады новае кіраўніцтва так і не змагло набраць дастатковай колькасці новых актораў (большасць беларусаў адмовілася ад такой прапановы), а таму запрасіла іх з Расіі.

Адной з нешматлікіх прадстаўніц старога складу, якія засталіся ў тэатры, стала Вольга Няфёдава. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у лютым 2021‑га яна плакала, успамінаючы яго выхад з аўтаматам падчас пратэстаў 2020-га. А ў сакавіку таго ж года атрымала медаль Францыска Скарыны, у чэрвені — пасаду мастацкай кіраўніцы ў Купалаўскім, у верасні стала заслужанай артысткай Беларусі. У чэрвені 2021‑га яна выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата9

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць