Грамадства1616

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць

Чытачы devby паведамляюць: у школах, дзе вучацца іх дзеці (а гэта некалькі чалавек у розных раёнах Мінска), з новай чвэрці забіраюць смартфоны на пачатку навучальнага дня і вяртаюць толькі ў канцы.

«Класная прасіла не «паліцца», інакш будуць непрыемнасці»

У Ганны (імёны зменены) двое дзяцей: дачка вучыцца ў школе па прапісках, сын-старшакласнік — у гімназіі.

«У гімназіі размовы пра канфіскацыю тэлефонаў на дзень ішлі яшчэ восенню, а вось у школе ніхто пра гэта бацькоў не папярэджваў, таму мы думалі, што гэта выключна ініцыятыва гімназіі».

— І тым не менш з 8 студзеня абое маіх дзяцей, прыйшоўшы са школы, падзяліліся навінамі: класныя кіраўнікі раніцай забіраюць тэлефоны і вяртаюць толькі перад тым, як дзеці ідуць дадому, — распавядае айцішніца.

У Алены адзін сын, ён вучыцца ў 8-м класе.

«Нам казалі на бацькоўскім сходзе ў мінулым паўгоддзі, што тэлефоны ў дзяцей будуць забіраць. Але пакуль гэтага ніхто не робіць».

Чаму — «не вырашылі шэраг пытанняў», адказвае чытачка:

«Напрыклад, як забяспечыць захаванасць гаджэтаў — патрэбна ж нейкая скрынка, якая будзе закрывацца на ключ і дзесьці захоўвацца. Гэтая скрынка таксама павінна надзейна абараняць тэлефоны ад трэшчын, драпін і іншых «траўмаў». «Хто будзе адказваць, калі ў канцы чарговага дня настаўнік адкрые скрынку, а нейкі тэлефон аказваецца з разбітым экранам?» — гэтае пытанне першым задалі на сходзе. Але адказу на яго не было».

Алена кажа, што аднакласнікі яе сына выключаюць тэлефоны перад урокамі і хаваюць на дно заплечнікаў. «Класная прасіла іх не «паліцца», інакш у яе будуць непрыемнасці. А яшчэ папярэдзіла, што ў наступным месяцы могуць быць праверкі — і тады яна дакладна будзе забіраць усе прылады».

«Вучэбны працэс ператвараецца ў паляванне на тэлефоны»

Ініцыятыва са здачай тэлефонаў у беларускіх школах актыўна абмяркоўваецца і ў сацсетках. Некаторыя карыстальнікі (у тым ліку і настаўнікі) пішуць, што ў іх школах «такога няма». Але шматлікія каментатары пацвярджаюць, што ў іх школах такое ёсць. У некаторых школах гэтая практыка існуе «з пачатку навучальнага года», а ў іншых — ужо некалькі гадоў.

Многія бацькі рэзка супраць таго, каб у іх дзяцей забіралі сродкі сувязі. «А раптам нешта здарыцца з бацькамі або з самім дзіцем», — кажуць яны. Прыводзяцца непрыемныя выпадкі з жыцця школьнікаў:

  • «Дачка плакала, тэлефанавала мне, таму што ў яе «кроў [цячэ] з вока», і пакуль я ехала 15 хвілін, настаўнік у клас так і не прыйшоў».
  • «Была сітуацыя: забралі ў дзіцяці тэлефон у пачатку ўрока, а на перапынку яго штурхнуў аднакласнік. Дзіця моцна ўдарылася, было вельмі дрэнна, але настаўніца не дала [яму] патэлефанаваць мне і сама не паведаміла».
  • «У нас у школе медык рэдка бывае на месцы».

Некаторыя бацькі прызнаюцца, што дазваляюць сваім дзецям «не здаваць» тэлефоны.

«Я сваёй сказала: калі паспрабуюць адабраць, хай адразу тэлефануе мне, і я прыйду з міліцыяй. У школьным чаце настаўніку адказала, што на ўвесь дзень здаваць тэлефон не дазваляю. Толькі як раней: у пачатку ўрока пакласці ў ячэйку на стале настаўніка, у канцы ўрока забраць. І не больш за тое», — піша адна з карыстальніц.

А іншыя кажуць, што знайшлі спосаб абысці праблему: «[Я] дачцэ сказала: здай той тэлефон, якім мы не карыстаемся з пачатку года, і не забудзь забраць у канцы года».

Некаторыя настаўнікі падтрымліваюць меру, кажучы, што тэлефоны могуць спатрэбіцца на ўроках для анлайн-тэстаў або для заданняў з QR-кодамі, уключанымі ў беларускія падручнікі.

Але ёсць і тыя, хто выступае за ініцыятыву забіраць тэлефоны:

  • «Дзеці ад тэлефонаў тупеюць з жахлівай хуткасцю. Вучэбны працэс ператвараецца ў паляванне на тэлефоны».
  • «Працавала ў школе, дзе дзеці здавалі тэлефоны раніцай, а забіралі іх толькі ўвечары. Калі трэба было патэлефанаваць бацькам, мы ішлі ў настаўніцкую, і дзіця тэлефанавала. Але затое дзеці не сядзелі, уткнуўшыся ў тэлефоны».
  • «У нашай школе з сённяшняга дня гэта працуе. Усе дзеці спакойна здалі тэлефоны і без праблем забралі ў канцы дня. І, уяўляеце, яны размаўлялі, гулялі, а не сядзелі ўвесь перапынак у тэлефоне».

Каментары16

  • Ёсік
    13.01.2025
    пакаленне Х, час не стаіць на месцы. Вы ж пішыце сюды мо праз плафон? Дык карыстайцеся поштай - бярыце аркуш паперы, пішыце ліст, дасылайце рэдакцыі НН, мадэратар праверыць і мо дазволіць надрукаваць. Навошта на дзень забіраць? Мы на перапынках лёталі раней, у дзёньнік пісалі заўвагі, а зараз дзеткі па куточках ці ўздоўж сьцен стаяць, у плафоны глядзяць, і гэтае перашкаджае.
  • кісё
    13.01.2025
    Ёсік, я неўзабаве спыню пісаць. хай застаюцца ў сваім невероятном болоте
  • А можа так і трэба
    13.01.2025
    Відавочна гэта такі класічны элемент беларускага застрашання і прынудзілаўкі мо "хай прывыкаюць". Зараз тэлефон ў скрыню пакладуць, а потым і мазгі. Думаць тут ня трэба. За цябе ужо усе вырашылі. Ты толькі выконвай.

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць