Палітык са світай з балкона назіраў за канцэртам у свой гонар. Вось хто яго акружаў.

Сёння ў «Мінск-Арэне» праходзіць фінальны канцэрт так званага «Марафону адзінства». Гэта серыя мерапрыемстваў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
На канцэрце з'явіўся і сам палітык са сваім блізкім колам. Цікавы склад тых, каго Лукашэнка пасадзіў побач з сабой.
Праваруч ад яго — малодшы і любімы сын Коля Лукашэнка, асабістая доктарка Святлана Канашэнка, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ксенія Санковіч, прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.
Па левую руку — мадэль Настасся Казырыцкая, блізкі паплечнік Віктар Шэйман, маці Колі Ірына Абельская, яе сын-афтальмолаг Дзмітрый Абельскі з, падобна, сваёй дзяўчынай, пластычным хірургам Дзінай Эль-Дзіэфі Фейсал.
Гэта незвычайна — раней Лукашэнка ніколі публічна не садзіў Абельскую побач з сабой.

У ніжнім шэрагу можна заўважыць бізнэсоўца Сяргея Цяцерына, сенатара і таксама з нядаўніх пор найбагацейшага бізнэсоўца Дзмітрыя Баскава. А таксама дырэктарку Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэну Ярэміч і былую гімнастку Любоў Чаркашыну.

-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары