Навука і тэхналогіі88

Навукоўцы далі яшчэ адно тлумачэнне загадкаваму выміранню неандэртальцаў

Ранейшыя гіпотэзы гаварылі пра тое, што неандэртальцы альбо цалкам асіміляваліся сярод нашых продкаў — Homo sapiens — альбо былі імі вынішчаныя. З'явілася і іншая версія.

Ілюстрацыйная выява неандэртальца. Фота: Vecteezy

Неандэртальцы зніклі дзясяткі тысяч гадоў таму, пакінуўшы продкаў сучасных людзей (Homo sapiens) адзіным відам гамінідаў на планеце. Нягледзячы на шматлікія даследаванні, дакладная прычына вымірання неандэртальцаў дагэтуль застаецца загадкай.

Каманда палеаантраполагаў і генетыкаў з некалькіх дзяржаўных і прыватных лабараторый ды навучальных устаноў Францыі выявіла магчымую прычыну, якая магла спрыяць заняпаду неандэртальцаў. Намёк быў знойдзены ў крыві старажытных людзей, піша буйны навуковы партал Phys.org.

Французскія навукоўцы вырашылі вывучыць гены прадстаўнікоў двух роднасных чалавеку відаў — неандэртальцаў і дзянісаўцаў, якія жылі ў Еўразіі ў перыяд ад 300 000 да 40 000 гадоў таму —, а затым параўнаць іх з генным матэрыялам Homo sapiens. У прыватнасці, даследчыкаў цікавілі гены, адказныя за выпрацоўку цукраў і бялкоў на паверхні эрытрацытаў (клетак крыві).

Адным з такіх бялкоў з'яўляецца рэзус-фактар, тып і наяўнасць якога ў крыві вызначаецца сістэмай Rh, якая істотна ўплывае на імунітэт чалавека. Даследчыкі выявілі, што ў неандэртальцаў быў рэдкі варыянт рэзус-фактара пад назвай RhD, які ў сучасных людзей сустракаецца надзвычай рэдка. Пры гэтым RhD не быў сумяшчальны з іншымі рэзус-фактарамі, характэрнымі для старажытных Homo sapiens і дзянісаўцаў.

Такая несумяшчальнасць рэзус-фактараў у людзей, паводле даследавання, звычайна прыводзіць да рэдкіх хваробаў крыві ў іх нашчадкаў. Гэта значыць, што калі мужчына віду Homo sapiens або дзянісавец уступалі ў сувязь з жанчынай-неандэрталкай, то ў іх дзяцей з высокай верагоднасцю маглі ўзнікнуць сур’ёзныя праблемы з развіццём, бясплоддзе, альбо яны маглі гінуць яшчэ ва ўлонні маці, што магло справакаваць масавае зніжэнне папуляцыі неандэртальцаў у выніку міжвідавага скрыжавання, тлумачаць навукоўцы.

Па іх версіі, у працэсе асімілявання з двума іншымі відамі неандэртальцы паступова выміралі натуральным шляхам, а не таму, што прайгралі інтэлектуальную канкурэнцыю або былі фізічна знішчаныя.

Каментары8

  • Жвір
    29.01.2025
    Міжвідавае скрыжаваньне не магло быць на столькі частым, каб прывесьці да павольнага выміраньня неандэртальцаў, і не магло ж яно спыніць іх унутрывідавае размнажэньне. Яны што, раптам спынілі рабіць гэта ўнутры свайго віда, чамусьці аддаўшы перавагу тым дзянісаўцам ды сапіенсам ? З чаго б гэта ? Глупства.
    Падумайце, чаму 250 тыс. гадоў запар іхны радавод працягваўся без праблем, з усімі кліматычнымі выбрыкамі, ды іншымі прыроднымі сюрпрызамі, але раптам
    зьвёўся, і гэта чамусьці супала з паяўленьенм побач менавіта сапіенсаў ? Ні шаблязубыя тыгры, ні маманты, ні ваўкі, ні хваробы не заміналі, покі не прыйшлі сапіенсы... Вось вам і адказ на пытаньне, хто вінаваты...
  • Ганьба
    29.01.2025
    Генацыд неандартальскага народа.
  • жанчына-неандэрталка
    30.01.2025
    Гэта значыць, што калі мужчына віду Homo sapiens або дзянісавец уступалі ў сувязь з жанчынай-неандэрталкай, то
    ...
    а што - жанчыны-неандэрталкі былі прыгажэйшыя за дзянісаўскіх? а дзе фота?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што чуваць у РТБД пасля чыстак рэпертуару і звальнення найбольш зорных акцёраў?4

Над Масулам ізноў узвышаецца знішчаны «гарбаты» мінарэт, з якога лідар Ісламскай дзяржавы абвяшчаў сусветны халіфат7

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст48

Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы13

«Будзем адкрытыя: калі не Брусэль, то Масква». Зяленскі ў Мюнхене выступіў як ідэолаг моцнай аб'яднанай Еўропы7

Украіна атрымае тысячы ўдарных дронаў са штучным інтэлектам ад еўрапейскай кампаніі8

Марка Рубіа пагаварыў па тэлефоне з Лаўровым11

Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа выпраўляюцца ў Саудаўскую Аравію для перамоў з расіянамі 10

Міністр спорту лічыць міжсабойчык беларускіх і расійскіх біятланістаў у Раўбічах альтэрнатыўным чэмпіянатам свету. І вось чаму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць