Грамадства55

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін

У пятніцу вечарам на платформе «Байсол» з'явілася паведамленне пра збор на карысць нядаўна вызваленай праз амаль 4 гады зняволення Паліны Шарэнды-Панасюк.

Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам Андрэем на віленскім вакзале. Сустрэць Паліну прыйшлі дзясяткі беларусаў. 6 лютага 2025 года. Фота: Наша Ніва

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста. Яе затрымалі 3 студзеня 2021 года, а 9 чэрвеня таго самага года асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавачвалі па арт. 364 КК РБ (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі), а таксама па артыкулах аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Паліна выйшла на волю 1 лютага 2025 года, правёўшы больш за чатыры гады ў зняволенні.

За чатыры гады зняволення Паліну трымалі ў ізаляцыі амаль 180 дзён, збівалі, адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу. Ёй не аказвалі медыцынскую дапамогу, нягледзячы на цяжкі стан.

6 лютага стала вядома, што Паліне Шарэндзе-Панасюк удалося выехаць за межы Беларусі, а ў чацвер увечары яна прыехала ў Вільню, дзе ўпершыню за апошнія чатыры гады пабачыла мужа, дзяцей і сяброў.

Цяпер Паліне патрэбная падтрымка для аднаўлення — як фізічнага, так і эмацыйнага. Таму па просьбе сям'і адкрыты збор на 5 тысяч еўра.

Ваша дапамога — гэта крок да таго, каб жанчына змагла спакойна адпачыць, паправіць здароўе і вярнуцца да нармальнага жыцця.

Неабходную суму сабралі менш чым за суткі. Па стане на 08:00 раніцы суботу сабрана 5 170 еўра з заяўленай сумы ў 5000 еўра.

Падтрымаць Паліну Шарэнду-Панасюк данатам можна па спасылцы.

Каментары5

  • Сума збору
    08.02.2025
    €5000

    Нам складана распісаць суму пад гэтым зборам так, як звычайна мы гэта робім пад іншымі нашымі тэкстамі. Справа ў тым, што Паліна толькі што ўпершыню за 4 гады пабачылася з роднымі, і мы не можам скурпулёзна пытацца аб усіх яе патрэбах. Таму мы паставілі стандартную суму, якую выстаўляем у падобных выпадках пад іншымі нашымі зборамі.

    З любоўю,
    Каманда збораў BYSOL.




    Скрупулярны байсолчык ці не?
    Акабчык Маленькі пісаў раней, здаецца выдалілі, што дарма мужык спадарыні Паліны зьвярнуўся да пасярэдніцтва бюджэтнага Байсолу.
    Людзі вельмі высока цэняць пакуты спадарыні Паліны і далі б шмат болей як 5К, каб давалі наўпрост, каб байсолы ня вызначылі адвольнае верхняе мяжы ў 5К, досыць сьціплае столі.

    Але бюджэтнай недаапазыцыі ня трэба незалежныя моцныя актары на апазыцыйным полі (Акабчык Маленькі зазначае, што перакананьні спадарыні Паліны пра дэмакратычны сацыялізм яму няблізкія), якім спадарыня Паліна стала б, каб людзі дабраахвотна скінулі ўмоўных сто тысячаў.
    Таму пяць - памыйся. прычашыся і, як ня хочаш на зару. падлажвайся пад псэўданезалежныя грантавыя смі. хапай сэнс агенды і рэтрансьлюй за 1,5К на месяц, лётай па плыткасажалкіным і сугачыхам, раздавай цалкам прадказальныя мэйнстрымавыя труізмы дэм-сацыялізму (які, вызнаю. супадае ў прызначанае неапазыцыі з перакананьнямі спадарыні Паліны
  • тралейбус
    08.02.2025
    а мне на талончык трэба
  • Прэч с пасредництвам
    08.02.2025
    Сума збору, зачем посредник БайСол ? Дайте р/с мужа Полины. И тогда можна будет спать спокойно. Повтурки как с недавней сдачей Беларусов из одной "фирмы-фермы" не будет.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць