Грамадства3232

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Пасля чатырох гадоў растання экс-палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк уз’ядналася з сям’ёй. На кранальнай сустрэчы на віленскім вакзале прысутнічалі карэспандэнты «Нашай Нівы».

Здаецца, чыгуначны вакзал у Вільні даўно не бачыў такога натоўпу. У будынку, што ў цэнтры горада, сабраліся дзясяткі неабыякавых беларусаў з бел-чырвонымі кветкамі ў руках. Прыйшлі і былыя палітзняволеныя — нехта з іх бачыў Паліну за кратамі, а нехта проста прыйшоў падтрымаць жанчыну. З сабой беларусы прынеслі сцягі і вялікую расцяжку «Лукашэнку — у Гаагу».

За дзесяць хвілін да прыезду цягніка ў зале з'явіўся Андрэй Шарэнда з малодшым сынам — старэйшы пабачыць маці толькі заўтра. Заўважна шчаслівы мужчына папрасіў журналістаў не закідваць пытаннямі жонку, стомленую пасля доўгага падарожжа, але адзначыў — для яе барацьба працягваецца:

@nashaniva Беларусы суцяшалі Паліну, калі яна расплакалася: «Усё скончылася нарэшце». «Нічога не скончылася, — адказала яна. — Скончыцца, калі ўсе выйдуць» #беларусь #новостибеларуси #жывебеларусь #навіны #белорусы #политзаключенные #бчб ♬ suara asli - milenia - ulinnuha

«На жаль, так атрымалася, што Паліна выйшла па заканчэнні тэрміна, нават не аднаго, а трох. Тое, праз што прайшла Паліна — гэта пекла і жах. І зараз галоўнае — зрабіць усё, каб усе астатнія [палітвязні] як мага хутчэй выйшлі на волю».

Праз некалькі хвілін Паліна выйшла з цягніка. Жанчына прывітала ўсіх словамі «Жыве Беларусь» і праз слёзы пачала расказваць:

«Я ўяўляла гэты момант усе тыя гады, што была за кратамі. Дзякуй і нізкі паклон усім тым людзям, якія ў Беларусі і за межамі Беларусі думалі пра мяне, клапаціліся і арганізоўвалі ўсю гэтую дапамогу.

Але я хачу сказаць, што мы мусім памятаць пра тых людзей, якія засталіся ў гэтай жывадзёрні, бо калонія №24 — гэта самая сапраўдная жывадзёрня. Там засталася Вольга Маёрава, там засталася Алена Гнаўк, там засталася Вікторыя Кульша. Сітуацыя ў гэтых людзей вельмі катастрафічная, яны ўсе ў ШІЗА і ПКТ, амаль усім ім будуць фабрыкаваць 411 артыкул».

Асабліва Паліна хвалюецца за Вікторыю Кульшу — мяркуе, што ў той ужо маглі адмовіць ныркі. Кульша трымала галадоўкі месяцамі, адмаўлялася ад ежы і піцця, дапамогі лекараў, ускрывала сабе вены. 

«З лістапада 2024 года ШІЗА — гэта ўжо не 10 дзён, а 15 дзён. Там зрабілі страшэнны рамонт, проста зрабілі падвал, і ўявіце сабе, як там чалавек сядзіць 15 дзён. Нас бесперапынна трымалі ў гэтых умовах катавання з восені 2021 года, калі нас першы раз кінулі ў ШІЗА і ПКТ.

У такой сітуацыі чалавек фактычна не бывае на вуліцы. Падлічыла, што ў 2023 годзе, напрыклад, я была на вуліцы толькі 8 дзён, увесь астатні час — гэта ШІЗА і ПКТ», — расказвае Паліна.

Спыталі ў жанчыны і пра відэа, якое з ёй запісалі падчас зняволення прапагандысты і паказалі на дзяржаўным тэлебачанні.

Паводле слоў Паліны, тое інтэрв'ю рабілася «з нажом ля горла, з пісталетам ля патыліцы».

Актывістка падкрэслівае, што для яе ўсё яшчэ доўжыцца жнівень 2020 года, і цяпер беларусы мусяць працягваць справу, што не дарабілі тады.

Свае адчуванні Паліна апісвае словамі «ўваскрашэнне з мёртвых»:

«У пэўны момант думала, што я ўжо ніколі не выйду. Ёсць вялікая небяспека, што можа не выйсці Вікторыя Кульша. Я бачыла яе за дзень да таго, як мяне выпусцілі з гэтага палону, яна выглядала вельмі жудасна. 

Калі ласка, не забывайцеся на гэтых людзей. Усімі сіламі, усімі сродкамі грукацца ва ўсе дзверы, трэба дамагацца вызвалення гэтых людзей. Яны вельмі чакаюць вас».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары32

  • рыдль
    06.02.2025
    не у ..аагу ...ырадак паедзе а на акрэсьціна
  • Ёсік
    06.02.2025
    Ні за што катуюць беларусаў, а *** з сям'і дырэктар саўгаса ўладкоўвае на цёплыя месцы. Ну не можа так быць заўсёды, ну будзе помста ўсім крывапійцам.
  • Кто видит, тот услышит....
    06.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць