Грамадства1717

Кожны трэці мінчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку — апытанне ад уладаў

«Кіберпартызаны» атрымалі справаздачу чыноўнікаў з Мінгарвыканкама аб апытанні гарадскіх жыхароў.

Справаздача мінскіх чыноўнікаў за 2022 год. Скрыншот: «Кіберпартызаны»

Дакумент, які патрапіў да «Кіберпартызанаў», быў створаны ў чэрвені 2022 года. У справаздачы чыноўнікі кажуць аб выніках апытання мінчан і тлумачаць, як санкцыі ЕС і США паўплывалі на эканоміку.

Згодна апытанню, кожны трэці мінчук гатовы з'ехаць з Беларусі назаўсёды ці на некаторы час праз палітыку.

«Значная частка сталічных жыхароў (40%) мяркуе, што адносіны ўлады з народам характарызуюцца вострымі супярэчнасцямі», — пішуць чыноўнікі.

Неабароненымі ад самавольства чыноўнікаў лічыць сябе 43% рэспандэнтаў. Толькі 4% звязваюць надзеі на паляпшэнне свайго жыцця з мясцовымі ўладамі, 8% — з цэнтральнымі, вынікае з апытання.

У эканамічным аглядзе аўтары справаздачы скардзяцца на зніжэнне ВРП (валавага рэгіянальнага прадукту) і страты экспартнай выручкі мінскіх прадпрыемстваў.

Каментары17

  • даведка
    10.02.2025
    Это та стабильная треть, которая не ходила на эти и никогда не ходит на выборы.
  • Гело
    10.02.2025
    Хрыч, согласен, общество очистится от этих всех. Остануться только очистки.
  • Апакаліпсіц
    10.02.2025
    Хрыч, вы, таварыш, не пра тое хвалюйцеся. Бо свята праядання расейскага ФНБ падыходзхіць да сканчэння, а з ім - крывавыя грошы на шчодрыя ваенныя заказы для беларускай прамысловасці і магчымасць рэжыма вас фінансаваць. Тыя, хто можа рабіць нешта карыснае - з'едуць, а што будзеце есці вы - бляху з фуражкі?

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць