Усяго патроху1212

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?

Толькі мы паспелі вывучыць мемы пра «сікс-сэвэн» і чарамшу, як пакаленне альфа падкінула новую загадку. Што азначае «я цябе могну»?

ЦУЕФА. Фота: акаўнт групы на zvuk.com. Фота палепшанае з дапамогай штучнага інтэлекту

Яшчэ некалькі месяцаў таму пра слова «могаць» мала хто ведаў, а цяпер яго актыўна падхапілі падлеткі. Гэтае слэнгавае слоўца атрымала папулярнасць у ліпені 2026‑га дзякуючы трэку «Я цябе могну», які запісалі блогеры з каманды ЦУЕФА: Жэня Лізагуб, Мілана Некрасава, Давід Тураў і Вірсавія.

Блогеры апублікавалі на сваім ютуб-канале відэа пад назвай «Трэк за 5 хвілін», дзе і зляпілі тую песню на 1:21 хвіліны з таго, што было.

Тэкст у песні нескладаны — вось урывак:

«Я цябе могну, выглядаю вышэй за норму. 
Ты занадта нізкі, а я люблю высокіх.
Я цябе могну, мо-могну!»

Аўтары прыдумалі пад песню просты і пазнавальны танец, які цяпер масава парадзіруюць у тыктоку: некаторыя крыніцы налічылі на пачатак верасня 1,5 мільёна ролікаў пад песню «Я цябе могну».

@sanchez_propesni Ох уж эти зумеры #цуефа #могну ♬ оригинальный звук - propesni

У трэндзе паўдзельнічалі нават курсанты з Беларускага дзяржуніверсітэта транспарту, што ў Гомелі:

@vtf_belsut Разрешите? #втф #белгут #курсанты #гомель ♬ оригинальный звук - ВТФ | БелГУТ

А тут Марго Зінгман, прадстаўніца Беларусі на «Дзіцячай Новай Хвалі», «могае» проста за кулісамі конкурсу:

Дык што ж такое «могаць»? Гэтае слова паходзіць ад слэнгавага дзеяслова to mog, што ў перакладзе з англійскай мовы азначае «заўважна пераўзыходзіць кагосьці». Звычайна гаворка пра выгляд ці характар. Напрыклад, калі жанчына збірае больш кампліментаў, чым яе сяброўка, яна мае поўнае права сказаць, што могнула тую сяброўку.

@sportik2341 #рекомендации #медицинский #балашиха #могну #танец ♬ Я ТЕБЯ МОГНУ MOGGED - David Turov

Насамрэч гэта мем з доўгай гісторыяй. У пачатку нулявых пікаперы актыўна выкарыстоўвалі абрэвіятуру AMOG — alpha male of the group, то-бок «альфа-самец групы». Так называлі самага яркага хлопца ў кампаніі.

@milisa.likh

❤️❤️ я тебя могну)

♬ Я ТЕБЯ МОГНУ MOGGED - David Turov

Пазней тое слова трапіла на закрытыя мужчынскія форумы, дзе абмяркоўвалі выгляд, а потым перабралася ў сферу луксмаксінгу, то-бок мужчын, заклапочаных паляпшэннем уласнага цела. За гэты час яно скарацілася да дзеяслова to mog, якое і падхапілі юнакі.

Посмотреть в Threads

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Clavicular
    12.09.2026
    Ну напрыканцы, мая праца прынесла плён
  • Капец!
    12.09.2026
    Навошта я гэта прачытаў?
  • бабруйчанін
    12.09.2026
    Я цябе могну....і раз і другі
    )))) Шмат так .. дадала асэнсавала ??

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць