Грамадства1919

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая

Даносчыца Вольга Бондарава, якая ваюе з беларускай мовай, лацінкай, васількамі і прэзерватывамі на касах, паспрабавала сябе ў некалькіх розных кар'ерах. Пра працаўладкаванне прарасійскай актывісткі даведалася «Зеркало».

Вольга Бондарава

Вользе Бондаравай 42 гады. Жанчына казала, што замужам і мае дачку. Прапагандыстка атрымала сярэднюю адукацыю па спецыяльнасці «эканаміст». У 2022 годзе яна паступіла ў педагагічны ўніверсітэт — на спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура».

Ад «Кіберпартызанаў» журналісты даведаліся, што апошняе з вядомых месцаў працы даносчыцы — саўна «Вентанера» у Мінску. Там Бондарава прапрацавала як мінімум пяць месяцаў у 2024 годзе. Але якую пасаду займала, невядома.

Перад тым жанчына каля года была ўладкавана ў газеце «Камуніст Беларусі. Мы і час». Там прарасійская актывістка лічылася адказным сакратаром і перыядычна пісала артыкулы.

У ліпені 2024 адносіны з газетай у Бондаравай разладзіліся: яе імя знікла з апісання пасады адказнага сакратара, а ў тэлеграм-канале актывісткі выйшаў допіс з крытыкай выдання. У ім Бондарава абуралася напісанню слова «беларуские» з адной «с» і праз «а».

Вольга Бондарава. Фота: grodnonews.by

У кар'еры Бондаравай ёсць шмат прабелаў. З сакавіка 2020 па ліпень 2023 яна нідзе не была ўладкавана.

Перад тым прапагандыстка працавала «ў сферы гандлю», пісала яна сама. Згодна з інфармацыяй у рэестрах, з 2017 па 2020 год яна паспела пасупрацоўнічаць з:

  • ТАА «Кампанія Атлантык». Паводле рэгістрацыйных даных, гэта юрыдычная асоба займаецца продажам прысмакаў.
  • ТАА «Эксодас». Прадпрыемства з Гродна, якое займалася рознічным гандлем адзеннем, цяпер яно ліквідаванае. У працоўных запісах указана пасада Вольгі — прадавец.
  • Клінінгавая кампанія «Чысты свет Плюс».
  • Гродзенскі рэстаран хуткага харчавання «Шэф Кок».
  • Індывідуальная прадпрымальніца, якая займаецца рознічным гандлем на рынках.

Ні ў адным з гэтых месцаў Вольга не працавала даўжэй за некалькі месяцаў. Самай працяглай стала праца ў «Шэф Кок» — там актывістка трымалася трохі даўжэй за чатыры месяцы.

Каментары19

  • апошні інспэктар
    10.02.2025
    многія сьмяюцца з Бондаравай, але з такіх вось фрыкаў і пачыналася "днр". ды й Саня, пацешны калгасьнік з начосам, не нашмат быў лепей. добра, што трымаеце вуха востра, распавядаеце нам пра яе.
  • Ганьба
    10.02.2025
    [Рэд. Выдалена]. Для правакацыі Ціханоўскага таксама наймалі кабетаў гэтай шаноўнай прафесіі.
  • Олег
    10.02.2025
    Вот кто самая настоящая тунеядка, паразитирующая на беларуском народе. У некоторых людей в ее возрасте уже 20 лет стажа, а у этой дармоедки совокупно даже и трех лет стажа не наберется. Зато она требует что ей все должны, что все должны исполнять её идиотские доносы и требования. Да ты никто в нашем обществе, ты не заплатила и 10% тех налогов, которые уплачивает каждый беларус. Мне вот интересно, кто ее финансирует. Наверное через кремлевские фонды, тогда почему ее до сих пор не проверили.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць