Грамадства66

Вызвалены ў Беларусі амерыканец — не адвакат Юрась Зянковіч

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы здагадкі, што Юрась Зянковіч і ёсць «грамадзянін ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца», паведаміў выданню «Позірк», што гэты амерыканец — не Зянковіч.

Палітвязень Юрась Зянковіч. Скрыншот з відэа АНТ

Раней 12 лютага стала вядома пра вызваленне двух палітвязняў: супрацоўніка Беларускай службы «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка і шматдзетнай маці Алены Маўшук.

Таксама вызвалены яшчэ адзін чалавек, але ягонае імя не называлася. Вядома толькі, што ён мае грамадзянства ЗША.

Здагадкі пра Юрася Зянковіча ўзніклі з прычыны ягонага з’яўлення сёлета ў студзені ў цывільным адзенні на адным з беларускіх тэлеканалаў, прытым не ў турме, а ў мінскім гатэлі «Еўропа». Фігурант «справы змоўшчыкаў», асуджаны агулам на 13,5 года пазбаўлення волі, быў выкарыстаны для прапагандысцкага фільма.

@nashaniva Што за амерыканца вызвалілі з беларускай турмы? #политика #новости #беларусь ♬ i was only temporary - my head is empty

Пры гэтым, апрача Зянковіча, невядома ніводнага палітвязня, які меў бы амерыканскае грамадзянства. Праўда, пра зняволенне грамадзянкі ЗША беларускага паходжання Анастасіі Нюфер таксама ніхто не ведаў да таго часу, пакуль 26 студзеня дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа нечакана не паведаміў пра яе вызваленне. 

Каментары6

  • Менавіта
    13.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Коцік, дай мне торцік
    13.02.2025
    Франак развязаў мяшок, а там не Зянковіч! Сюрпрыз :)
  • Хмель
    13.02.2025
    Франак можа і дзязу прагнаць. Тады хто, што за ўмова такая

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць